навіны

Як беларускія падпольшчыцы ўпалявалі гаўляйтара Беларусі. Вільгэльм Кубэ

Алена Мазанік і Вільгэльм Кубэ. Калаж: Белсат
Алена Мазанік і Вільгэльм Кубэ. Калаж: Белсат
podpis źródła zdjęcia

22 верасня 1943 года ў Менску быў ліквідаваны гаўляйтар Беларусі Вільгэльм Кубэ. Як прайшла аперацыя «Адплата» – адна з найбольш важных акцыяў падпольшчыкаў СССР у Другую сусветную вайну? Хто такія Мазанік і Восіпава? Гісторыя ад праграмы «Вусы Скарыны».

Пасля захопу Беларусі нацысцкай Нямеччынай улетку 1941 года тут стварылі Генеральную акругу Беларусь. Яе кіраўніком (гаўляйтарам) зрабіўся Вільгэльм Кубэ.

«Кубэ быў цывільным кіраўніком Беларусі, але не адзіным. Другой вялікай сілай на захопленых тэрыторыях была служба СС і яе кіраўнік Курт фон Готбэрг. Задачай абедзвюх службаў было забеспячэнне спакою і парадку на тэрыторыі Беларусі і ўсіх неабходных інстытутаў, каб падтрымліваць нямецкую армію: каб дарогі рамантаваліся, электрычнасць не перарывалася, заводы працавалі, партызаны не надакучвалі, а яўрэі, адпаведна, сядзелі ў гета. Але СС у выкананні гэтых задачаў ставіла на сілу і рэпрэсіі, а Кубэ як палітык – на стварэнне ўмоваў і арганізацыю мясцовага лаяльнага апарату. Карацей, у наборы бізуна і перніка Кубэ адказваў хутчэй за пернік. І гэта адпавядала ягонаму характару і прафесіі», – распавядае Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».


У 1943 годзе на Вільгэльма Кубэ пачалося сапраўднае паляванне, у якім удзельнічалі 12 партызанскіх атрадаў і падпольных групаў. Аднак паспяхова правесці аперацыю «Адплата» здолела тая, ад каго акупацыйныя ўлады і сам Кубэ гэтага найменш чакалі. Працяг глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10