навіны

«Маштабы жахлівыя». Што вядома пра хвалю рэпрэсіяў у Горадні

Турма № 1 у Горадні
Турма № 1 у Горадні. Фота: hpravy.org
podpis źródła zdjęcia

З другой паловы кастрычніка ў Горадні праходзіла хваля затрыманняў і ператрусаў. Што менавіта падчас яе адбывалася і хто пацярпеў, апавяла «Наша Ніва».

Шыльда, якую гарадзенцы ўсталявалі ля дому, дзе жыў Быкаў. Фота: Радыё Свабода

У гарадзенскіх уладаў няма грошай на памятную шыльду Быкаву

навіны

Увага сілавікоў была скіраваная як на асобаў, якія працавалі ў медыях, гэтак і на звычайных гараджанаў, якія паспелі засвяціцца ў 2020–2021 гадах. Ператрусамі займаўся КДБ. Да людзей прыходзілі нібыта таму, што яны сведкі ў справах аб захопе ўлады і здрадзе дзяржаве.


Вядома пра выпадкі, калі пасля затрымання спатрэбілася медычная дапамога.


У канцы кастрычніка затрымалі ўласніка мясцовага гарадскога парталу S13.ru Сяргей Чабоцька. Яго тройчы асудзілі да 15 содняў адміністратыўнага арышту, мужчына дасюль застаецца за кратамі.


У «справе S13» праходзіў яшчэ адзін чалавек, які раней меў дачыненне да сайту. Яго затрымлівалі, аднак цяпер ён на волі. Ягонае імя, як і імёны шматлікіх іншых затрыманых і тых, да каго прыйшлі з ператрусамі, не называюцца.


Ператрусы прайшлі ў тых, хто раней прыцягваўся за ўдзел у акцыях пратэсту і застаецца ў Беларусі.


Асобы, знаёмыя з сітуацыяй, думаюць, што сілавікі наўмысна ствараюць такія напружаныя ўмовы жыцця тым, у кім бачаць пагрозу, каб прымусіць да ад’езду. І ў некаторых выпадках гэта атрымліваецца ўдаецца: паводле крыніцы «Нашай Нівы», за апошнія два тыдні пасля чарговай хвалі рэпрэсіяў з Горадні вымушаныя былі з'ехаць мінімум 10 асобаў.

,,

«Маштабы рэпрэсіяў новай хвалі жахлівыя, але праз тое, што ўсе вельмі запужаныя, інфармацыя амаль не даходзіць да журналістаў і праваабаронцаў. Нават калі чалавек ужо выехаў за мяжу і ў бяспецы, ён не заўжды публічыць, што з ім адбывалася і што ён ужо з'ехаў», – кажа крыніца.


Набірае папулярнасць практыка, калі сем'і ставяць на ўлік, як тыя, што ў сацыяльна небяспечным становішчы. Чалавек, знаёмы з сітуацыяй у Горадні, кажа, што за апошні час такіх выпадкаў было як мінімум восем.


У затрыманых супрацоўнікі КДБ распытваюць пра тых, хто даўно з’ехаў з Беларусі.


 «Яны там ні пра каго не забыліся. Гэта тое, што трэба разумець тым, хто можа пачаць падумаць, што калі па адрасе іх ніхто не шукае, то нікому яны не патрэбныя», – апавядае крыніца.


У сацсетках затрыманых і выкліканых на гутаркі цяпер шукаюць не толькі падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы, але і сяброў, унесеных у спіс «экстрэмістаў» і ўвогуле «нядобранадзейных». Калі такіх знаходзяць, то задаюць пра іх пытанні.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10