Naviny

Брусель рыхтуе 18-ы пакет санкцыяў: у ім – поўная забарона на аперацыі з беларускімі банкамі

Зала Еўрапейскай рады ў Брусэлі. Фота: Вікіпедыя
Зала Еўрапейскай рады ў Бруселі. Фота: Вікіпедыя

Еўрапейская камісія падрыхтавала чарговы, ужо 18-ы, пакет санкцый у адказ на працяг агрэсіі Расеі супраць Украіны і падтрымку гэтай агрэсіі з боку Беларусі. Новыя абмежаванні скіраваныя на далейшае аслабленне ваенна-прамысловага патэнцыялу абедзьвюх краін.