навіны

«Reshape» ў Варшаве: якой будзе будучыня Беларусі і чаго чакаць у наступныя пяць гадоў

Анонс канферэнцыі «Reshape» ў Варшаве. Фота: Reshape / Facebook
Анонс канферэнцыі «Reshape» ў Варшаве. Фота: Reshape / Facebook
podpis źródła zdjęcia

15 чэрвеня ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя «Reshape», прысвечаная пытанням будучыні Беларусі і яе месцу ў глабальным свеце. Удзел у ёй возьмуць каля 150 прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскай-палітычнай сферы, сацыяльнага прадпрымальніцтва і журналістыкі.

Канферэнцыя пройдзе ў афлайн-фармаце. Падчас яе правядзення адбудзецца некалькі дыскусій і дэбатаў на тэмы, якія на сённяшні дзень з’яўляюцца актуальнымі для беларускага грамадства.

У праграме «Reshape» заяўленыя:


  • Дэбаты «Што нам прынеслі апошнія пяць гадоў» з удзелам Франака Вячоркі, Аліны Харысавай, а таксама Андрэя Ягорава і Лізаветы Пракопчык.
  • Дыскусія «Ці верыць Захад у еўрапейскую Беларусь», у якой возьмуць удзел Крыстафер ФорстЕннэс дэ МольВольга НеманежынаМарцін Вайцяхоўскі.
  • Выступленні найлепшых выпускніц і выпускнікоў Акадэміі новай беларускай дыпламатыі мінулых гадоў. Мадэраваць панель будзе былы дыпламат Павел Мацукевіч.
  • Фінальная дыскусія «2030. Што чакаць ад новай пяцігодкі» з удзелам Арцёма Шрайбмана, Вольгі Лойкі, Аліны Коўшык і Філіпа Біканава.

«За апошнія пяць гадоў свет змяніўся. Чаго мы дасягнулі ў ім, ці засталося ў новым свеце месца для дэмакратычнай Беларусі, як бачаць нашу будучыню замежніцы і замежнікі, і чаго нам чакаць ад новай пяцігодкі – гэта будзем абмяркоўваць на Reshape 2025», – адзначаюць арганізатары канферэнцыі.

Канферэнцыя «Reshape» праводзіцца пачынаючы з 2017 году. Апошні раз у Беларусі яна праводзілася ў афлайн-фармаце ў 2019-м. У 2021 і 2022 гадах яе ўдзельнікі сустракаліся ў анлайн з-за каранавірусу. Апошні раз месцам правядзення канферэнцыі была Варшава ў 2023 годзе.

Падрабязнасці можна паглядзець на сайце канферэнцыі «Reshape».

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10