навіны

Беларусы абралі слова года: інкамунікада

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чалавек трымае калючы дрот падчас дэманстрацыі супраць планаў польскага ўраду прыпыніць права на прытулак для ўцекачоў, якія нелегальна перасякаюць беларуска-польскую мяжу. Кракаў, Польшча. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Словам 2024 года сталася «інкамунікада». Яно азначае поўную ізаляцыю, пазбаўленне сувязі з вонкавым светам. Менавіта гэтак дадаткова катуюць шмат якіх палітвязняў.

«За слова "інкамунікада" выказаліся 26,5 % удзельнікаў сёлетняга інтэрнэт-галасавання. Гэта значна больш, чым за наступныя ў рэйтынгу словы "бясчассе", "штучны інтэлект", "экстрэмізм"», – піша мовазнаўца Вінцук Вячорка ў суполцы праекту «Толькі пра мову».


Ён адзначае, што слова «інкамунікада» – новае для беларускае мовы, граматычна пакуль не асвоенае, бывае азначэннем (напрыклад, «у сітуацыі інкамунікада») і акалічнасцю (напрыклад, «яго трымаюць інкамунікада»).


У рэжыме поўнай ізаляцыі ад вонкавага свету трымаюць шмат якіх палітвязняў. Аніякай сувязі няма з Сяргеем Ціханоўскім, Марыяй Калеснікавай, Віктарам Бабарыкам, Міколам Статкевічам, Ігарам Лосікам. Толькі нядаўна Калеснікавай дазволілі сустрэцца з бацькам пасля больш як 600 дзён у рэжыме інкамунікада.

Марыя Калеснікава разам з бацькам. 12 лістапада 2024 года. Фота: SPRAVA || Роман Протасевич / Telegram

Для спаткання з Калеснікавай ейны бацька мусіў напісаць зварот на імя Лукашэнкі. Гэта незаконна

навіны

Надоечы слова года вызначыў Оксфардаўскі слоўнік англійскай мовы: гэта панятак «brain rot», што перакладаецца як «гніенне мазгоў» або «засмечванне мазгоў». Гэта азначае пагаршэнне псіхічнага або інтэлектуальнага стану ў выніку празмернага спажывання матэрыялаў (асабліва ў інтэрнэце), якія лічыцца трывіяльнымі або непатрабавальнымі. 


Расейскі лінгвістычны партал «Грамота.ру» назваў словам года «вайб», а расейская незалежная экспертная рада «Слова года» – «Навальный».


Летась беларускім словам года была «мова», у 2022-м – «вайна».


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10