навіны

У Беларусі і Расеі назіраюцца праблемы з мэсэнджарам «Viber»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца:gsminfo.com.ua
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца:gsminfo.com.ua
podpis źródła zdjęcia

1 снежня ў працы папулярнага сярод беларусаў і расейцаў мэсэнджару «Viber» назіраюцца масавыя збоі. Пра гэта паведамляюць самі карыстальнікі. Не выключаная хакерская атака. 

Асабліва праблемы закранулі працу мэсэнджару ў шэрагу рэгіёнаў Расеі. 

Паводле інфармацыі «Downdetector», праблемы пачаліся з раніцы (паводле некаторых звестак, нават яшчэ ўначы) і найбольш закранулі Забайкальскі і Краснаярскі край, Рэспубліку Бурацію, Іркуцкую, Ніжагародскую і Самарскую вобласці, а таксама Крым. Пра тое, што ёсць праблемы з працай мэсэнджару, сярод беларускіх медыяў піша выданне «Onliner».

Карыстальнікі паведамляюць, што апавяшчэнні пра паведамленні працуюць некарэктна або зусім не дзейнічаюць, а пры спробах зрабіць званок аплікацыя піша пра адсутнасць сеткі, хоць інтэрнэт-злучэнне стабільнае.

Прадстаўнікі «Viber» пакуль ніяк не пракаментавалі сітуацыю. 

Некаторыя карыстальнікі мяркуюць, што збоі маглі быць выкліканыя масаванай хакерскай атакай на серверы мэсэнджару, таму тэрміны ліквідацыі праблемаў прагназаваць складана.

Уладальнікам «Viber Media» з 2014 года ёсць японскі гігант «Rakuten», а штаб-кватэра кампаніі размешчаная ў Люксембургу, у яе ёсць пункты распрацоўвання ў Беларусі і Ізраілі. Кампанія «Viber» ёсць сэрвісам для абмену тэкставымі, галасавымі і відэапаведамленнямі, якімі карыстаюцца для сувязі людзі ва ўсім свеце.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10