навіны

Пошук зніклых у Турцыі беларусак аднавілі сёння раніцаю

Валянціна і Марыя Іванковы.
Валянціна і Марыя Іванковы. Калаж: manage.rudaw.net
podpis źródła zdjęcia

Пошук сясцёр Валянціны і Марыі Іванковых у раёне горнага хрыбта Аладаглар каля паселішча Чамарды ў цэнтральнай частцы Турцыі перапынілі 19 лістапада праз надыход цемры і аднавіўся «з першымі прамянямі сонца» 20 лістапада.

Пра гэта, са спасылкаю на інфармацыю кіраўніцтва турэцкага ілю (правінцыі), на тэрыторыі якога месціцца Чамарды, паведаміла турэцкае выданне «Haberturk». Вядома, што 20 лістапада да пошукаў далучыўся пілатаваны выведны самалёт, які вылецеў з турэцкай сталіцы.


Паводле беларускага консульства ў Турцыі, дзяўчаты прыбылі у Анкару 15 лістапада, каб заняцца альпінізмам, але з 18 лістапада, калі яны павінны былі вярнуцца ў турэцкую сталіцу, ад іх не паступіла ніякіх вестак.


19 лістапада ў ратавальных работах ўзялі ўдзел 4 асобы з пошукава-ратавальнай групы жандармерыі і 10 чалавек з управы надзвычайных сітуацыяў ды ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў МУС Турцыі.


Нагадаем, што пра знікненне беларусак стала вядома ўдзень 19 лістапада. Інфармацыю пра здарэнне пацвердзілі ў МЗС Беларусі.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10