Naviny

Дата прэзідэнцкіх «выбараў» вызначаная: паводле якога сцэнару ўлады збіраюцца іх правесці?

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Наша Ніва

Арганізацыі былых сілавікоў «BELPOL» стала вядомая дата будучых «прэзідэнцкіх» выбараў, якія ўлады збіраюцца правесці ў Беларусі: яны прызначаныя на 23 лютага 2025 года. Такім чынам, улады актыўна рыхтуюцца да будучай кампаніі. «Белсат» паразмаўляў з прадстаўніком «BELPOL» Мацвеем Купрэйчыкам і каардынатарам «Нашай візіі» Вадзімам Мажэйкам, каб зразумець, як улады збіраюцца праводзіць гэтыя выбары.