навіны

У Кіева-Пячэрскай лаўры прайшлі ўрачыстасці з нагоды 510-годдзя бітвы пад Воршай

Урачыстасці ў Кіева-Пячорскай лаўры з нагоды 510-годдзя Аршанскай бітвы
Урачыстасці ў Кіева-Пячорскай лаўры з нагоды 510-годдзя Аршанскай бітвы. Фота: прэс-цэнтр палка Каліноўскага
podpis źródła zdjęcia

6 верасня на тэрыторыі Нацыянальнага запаведніка «Кіева-Пячэрская лаўра» прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 510-годдзя бліскучай перамогі аб’яднаных беларускіх, украінскіх, літоўскіх і польскіх войскаў над сіламі Маскоўскага княства.

Мерапрыемства было арганізаванае грамадскай арганізацыяй «Цэнтр беларускіх камунікацый» і актывам палка імя Кастуся Каліноўскага.

Адмысловы шэўрон да 510-годдзя Аршанскай бітвы на форме байца палка Каліноўскага. Фота: прэс-цэнтр палка Каліноўскага
Адмысловы шэўрон да 510-годдзя Аршанскай бітвы на форме байца палка Каліноўскага. Фота: прэс-цэнтр палка Каліноўскага

Разам з ваярамі палка Каліноўскага і 30-й асобнай механізаванай брыгады імя князя Канстанціна Астрожскага і Нацыянальнай Гвардыі Украіны ва ўрачыстых бралі ўдзел спікер Генеральнага Штабу Украіны Андрэй Кавалёў, спецпрадстаўнік Украіны ў Беларусі Ігар Кізім, святар Кіева-Пячэрскай лаўры ПЦУ Уладыка Аўрамій, нашчадак роду Астрожскіх Ірэна-Марыя Астрожская Сангушка, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы у Аб'яднаным пераходным кабінеце Беларусі Вадзім Кабанчук.

Прадстаўнікі палка Каліноўскага і ўкраінскай 30-й асобнай механізаванай брыгады імя князя Канстанціна Астрожскага. Фота: прэс-цэнтр палка Каліноўскага
Прадстаўнікі палка Каліноўскага і ўкраінскай 30-й асобнай механізаванай брыгады імя князя Канстанціна Астрожскага. Фота: прэс-цэнтр палка Каліноўскага

Падчас мерапрыемства адбылася ўрачыстая паніхіда ва Успенскім саборы каля надмагільнага помніка князю Канстанціну Астрожскаму. Падчас яе камандзіру палка Каліноўскага Паўлу «Дзядзьку» Шурмею была перададзена ікона Святога Юрыя змееборца, напісаная на скрынцы з-пад снарадаў, якую ваяры палка Каліноўскага прывезлі з фронту.

Камандзір Палка Каліноўскага  «Дзядзька» з іконай Святога Юрыя змееборца. Фота: прэс-цэнтр палка Каліноўскага
Камандзір Палка Каліноўскага «Дзядзька» з іконай Святога Юрыя змееборца. Фота: прэс-цэнтр палка Каліноўскага

Адзін з суаўтараў іконы, мастак Герман Кліменка адзначыў, што для ўкраінцаў вялікі гонар, што за іх «ваююць байцы, народ якіх з намі больш за 600 гадоў змагаецца з тым самым ворагам».

Спікер Генеральнага штабу Украіны Андрэй Кавалёў у сваёй прамове адзначыў, што «мір і спакой запануе ва Украіне, калі цяперашнія воіны, абаронцы украінскай незалежнасці, беларускай незалежнасці, дакончаць справу Канстанціна Астрожскага».


Спікер Генеральнага Штабу Украіны Андрэй Кавалеў. Фота: прэс-цэнтр палка Каліноўскага
Спікер Генеральнага Штабу Украіны Андрэй Кавалеў. Фота: прэс-цэнтр палка Каліноўскага

Спецпрадстаўнік Украіны ў Беларусі Ігар Кізім у сваёй прамове падкрэсліў важнасць альтэрнатыўных беларуска-ўкраінскіх стасункаў.

,,

«Ёсць іншая Беларусь, прадстаўнікі якой сёння разам з намі змагаюцца за нашую незалежнасць, ваююць з нашым супольным ворагам. Мы ўсе разумеем, што без дэмакратычнай Беларусі не будзе бяспекі ў Еўропе. Таму мы сёння падтрымліваем усе рухі, якія выборваюць сапраўдную суверэнную дэмакратычную Беларусь», – адзначыў Ігар Кізім.


Спецпрадстаўнік Украіны ў Беларусі Ігар Кізім. Фота: прэс-цэнтр палка Каліноўскага
Спецпрадстаўнік Украіны ў Беларусі Ігар Кізім. Фота: прэс-цэнтр палка Каліноўскага

Падчас мерапрыемства адбылася ўрачыстая перадача сцягоў палка Каліноўскага і 30-й асобнай механізаванай брыгады імя князя Канстанціна Астрожскага ў капеланскі храм пры Кіева-Пячэрскай лаўры.

Нагадаем, што Аршанская бітва адбылася 8 верасня 1514 года на рацэ Крапіўне. Яна стала адной з найбуйнейшых бітваў вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512–1522 гадоў. Падчас яе аб'яднаныя беларускія, украінскія, літоўскія і польскія войскі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам князя Канстанціна Астрожскага ўшчэнт разграмілі сілы Масковіі, якія пераўзыходзілі іх больш як у два разы.

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10