Можа падацца, што на фоне арышту стваральніка «Telegram» Паўла Дурава згубілася навіна пра прысуд 15-гадоваму Валерыю Зайцаву. Суд асудзіў падлетка да 4,5 гадоў выхаваўчай калоніі за «навучанне тэрарызму». Пракурор патрабаваў 9 гадоў.
Чаму такі суворы прысуд Зайцаву прыцягнуў куды меншую ўвагу расейскага сегменту «Facebook» ды іншых сацыяльных сетак, чым арышт Дурава ў Францыі?
,,«Мы ўжо казалі (я цытаваў удалую фармулёўку Марата Гельмана), што вайна за падзеі за 2,5 гады стала акалічнасцю жыцця. І пуцінскі тэрор супраць расейскіх грамадзян таксама, на жаль, зраюбіўся акалічнасцю нашага жыцця», – тлумачыць Віктар Шандаровіч.
Таму, як ні жудасна гэта гучыць, арышт 15-гадовага падлетка – гэта не падзея, якая змяняе краявід. Гэта падзея ў шэрагу тысячы іншых падзей, тысячы іншых пуцінскіх бязмежжаў. Гэта штодзённасць.
І справа Дурава, калі пачнецца судовы працэс – а гэта справа няхуткая – таксама праз нейкі час стане часткай краявіду.
Зразумела, гэта не значыць, што штодзённасць трагічных падзей зніжае іх значэнне. Абавязкова трэба нагадваць і пісаць пра гэтыя кейсы, казаць, як гэта важна, – упэўнены Віктар Шандаровіч. У тым ліку падтрымліваць праваабаронцаў, чые магчымасці ў Расеі досыць абмежаваныя.
Таксама ў праграме «Ход думкі з Віктарам Шандаровічам»:
- Telegram – гэта занадта важная тэма, каб адцягвацца на Паўла Дурава;
- Дураў, магчыма, вырашыў змяніць правілы і высветліць адносіны;
- Усе думаюць, што Макрон можа патэлефанаваць у суд;
- Лекары патрабуюць пакараць супрацоўнікаў ФСВП за смерць Навальнага;
- Пра скандальнае інтэрв'ю Сцяпашына;
- Наступ ЗСУ ў Курскай вобласці абнуліў тэму пуцінскага перамір'я.
Праграму «Ход думкі з Віктарам Шандаровічам» глядзіце кожную пятніцу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва Sirius 4) або на YouTube-канале ВОТ ТАК.