навіны

Ва Украіне збіраюць подпісы за наданне грамадзянства замежнікам, якія бароняць яе

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Баец палка імя Кастуся Каліноўскага Алег Аўчыннікаў (пазыўны Альгерд) падчас трэніроўкі ў стральбе. Кіеўская вобласць, Украіна. 27 траўня 2022 года. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)

podpis źródła zdjęcia

Беларускіх добраахвотнікаў называюць самымі неабароненымі.

На сайце прэзідэнта Украіны з’явілася петыцыя за наданне грамадзянства або іншага прававога статусу тым замежнікам, якія «ва ўмовах вайны абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Баец палка імя Кастуся Каліноўскага Алег Аўчыннікаў (пазыўны Альгерд) падчас трэніроўкі ў стральбе. Кіеўская вобласць, Украіна. 27 траўня 2022 года. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Баец палка імя Кастуся Каліноўскага Алег Аўчыннікаў (пазыўны Альгерд) падчас трэніроўкі ў стральбе. Кіеўская вобласць, Украіна. 27 траўня 2022 года. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
Петыцыя на момант публікацыі мае менш за 5 тысяч подпісаў з неабходных 25 тысячаў – калі набярэцца 25 тысячаў, прэзідэнт будзе абавязаны разгледзець зварот. Збор подпісаў пачаўся 1 чэрвеня, працягнецца яшчэ 89 дзён.
Дзейнае ўкраінскае заканадаўства не прадугледжвае прадстаўлення ўкраінскага грамадзянства замежнікам, якія ваююць за Украіну, таму ў выпадку ранення, смерці або палону замежныя добраахвотнікі і іхныя сем’і не будуць мець належнай сацыяльнай і прававой абароны. Напрыклад, палонных беларусаў Расея зможа не абменьваць з Украінай, а выдаваць беларускім уладам.

,,

«На дадзены момант гэтая катэгорыя замежных добраахвотнікаў найбольш уразлівая, бо Беларусь падтрымлівае Расею ў вайне супраць Украіны», – пішуць у петыцыі пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Беларусы бароняць Украіну ў складзе палка Каліноўскага і іншых падраздзяленняў. У вайне ўжо загінулі некалькі беларусаў, якія ваявалі на баку Украіны.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10