навіны

Трамп «вельмі злы» і пагражае Пуціну санкцыямі ды новаю размоваю

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыінца: suspilne.media
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: suspilne.media
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп пагражае Уладзіміру Пуціну другасным мытам на расейскую нафту, калі пагадненне аб спыненні агню не будзе нарэшце падпісанае.

Ëн заявіў, што быў «вельмі злы», калі Пуцін паставіў пад сумнеў аўтарытэт Уладзіміра Зяленскага сваім заклікам стварыць ва Украіне пераходны ўрад, які мог бы фактычна адхіліць цяперашняга ўкраінскага прэзідэнта.


У адказ Трамп прыгразіў увесці другаснае мыта ў памеры 25 % на экспарт расейскай нафты, калі пагадненне аб спыненні агню ва Украіне не будзе падпісанае.


«Калі Расея і я не здолеем дамовіцца аб спыненні кровапраліцця ва Украіне і калі – я думаю, што гэта была віна Расеі, хоць, магчыма, і не, – але калі я вызначу, што гэта была віна Расеі, я ўвяду другаснае мыта на ўсю нафту, якая паступае з Расеі, – заявіў Трамп «NBC News». — Гэта будзе азначаць, што калі вы купляеце нафту з Расеі, вы не можаце весці бізнес у ЗША».


Ён дадаў, што «Пуцін ведае, што ён злы», але адзначыў, што «гнеў рассейваецца хутка», калі расейскі кіраўнік «паступіць правільна».


Таксама ён паведаміў, што плануе зноў правесці перамовы з Пуціным, які дадае ўсё новыя ўмовы спынення кровапраліцця ва Украіне, на будучым тыдні.


Нагадаем, іхная апошняя тэлефонная размова прайшла 18 сакавіка і доўжылася каля дзвюх гадзінаў. У выніку Пуцін падтрымаў ідэю пра ўзаемную адмову Расеі і Украіны ад удараў па энергетычнай інфраструктуры, аднак пасля гэтага ўдары па аб'ектах энергетыкі працягваюцца.


Тэса Анэйда / belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10