Вайна

Беларус трапіў ва ўкраінскі палон праз тыдзень на вайне

img
Руслан Станіслававіч Шуста. Крыніца: t.me/Tsaplienko
podpis źródła zdjęcia

На вайне ён апынуўся з «дапамогаю» расейкай турмы, дзе сёмы раз сядзеў за крадзяжы.

Відэа з палонным у тэлеграм-канале ўкраінскага журналіста Андрэя Цапліенкі заўважыла «Наша Ніва». Расейскае камандаванне не ставіла перад беларусам аніякіх канкрэтных задачаў, патрабуючы толькі, каб рухаўся наперад, паведамляе ўкраінскі журналіст.


Беларуса завуць Руслан Станіслававіч Шуста, ён нарадзіўся 12 студзеня 1981 года.


У яго звычайны для ваяроў расейскага боку шлях да фронту:


«Сядзеў сем разоў за крадзяжы. З калоніі мяне забралі, прывезлі сюды. Спачатку ў Варонеж, потым у Растоў-на-Доне, потым на Шахты, Горлаўку. І з Горлаўкі мы трапілі да нейкай вёскі ва Украіне».


Перад палонам ён паспеў пабыць на баявых дзеяннях сем дзён і ваяваў у 103-м палку, нумар дывізіі не памятае. Паводле словаў Руслана, яго падраздзяленне атрымала задачу «дайсці да канца Тарэцку». Назад дарогі не было – там прыстрэлілі б свае, пра што і было сказана штурмавікам.


Тэса Анэйда / belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10