навіны

Пачалі судзіць рэдактарку «Новага часу» Аксану Колб. Яна прызнала віну ва ўдзеле ў мірным шэсці

Галоўны рэдактар газеты «Новы час» Аксана Колб. (Фота: «Радыё свабода»)
Галоўны рэдактар газеты «Новы час» Аксана Колб. (Фота: «Радыё свабода»)
podpis źródła zdjęcia

Пракурор патрабуе два з паловай гады «хіміі»

Пракурор патрабуе два з паловай гады «хіміі».
Галоўны рэдактар газеты «Новы час» Аксана Колб. (Фота: «Радыё свабода»)
Галоўны рэдактар газеты «Новы час» Аксана Колб. (Фота: «Радыё свабода»)
У судзе Цэнтральнага раёну Менску 7 чэрвеня пачаўся разгляд справы супраць галоўнай рэдактаркі газеты «Новы час» Аксаны Колб. Ейнае выданне перадае з суда, што Аксана Колб цалкам прызнала віну – а яе вінавацяць ва ўдзеле ў шэсці 16 жніўня 2020 года. Паводле «Новага часу», на судовы працэс не пусцілі прадстаўнікоў амбасадаў Швецыі, Чэхіі і Нямеччыны, яны вымушаныя былі з’ехаць.
Абвінавачанне выставілі паводле арт. 342 ч. 1 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Пакараннем можа быць арышт, абмежаванне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў.
Абноўлена. Пасля допыту Аксаны Колб позву да яе выставіў «Менсктранс». Шкоду ацанілі на 5980 руб. 11 кап. Колб прызнала віну часткова: на праезай частцы яна была літаральна некалькі хвілінаў.
Абноўлена. Пракурор патрабуе два з паловай гады «хіміі» – абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Аксана Колб узначаліла рэдакцыю газеты «Новы час» у 2015 годзе. Летась у жніўні выхад папяровай версіі газеты быў спынены, а ў канцы кастрычніка 2021 года ўлады правялі ператрусы ў выдання і заблакавалі сайт novychas.by. Аксану Колб тады даставілі ў Следчы камітэт, але ў той жа дзень адпусцілі. Яе зноў затрымалі 20 красавіка 2022 года – і ўжо змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна.
Belsat

Цэны арэнды кватэраў на содні як узляцелі, так і прызямляцца

testy Patryk2
На пратэсты 16 жніўня 2020 года выйшлі сотні тысяч людзей як у Менску, так і ў шмат якіх іншых гарадах Беларусі. У адрозненне ад першых паслявыбарчых акцыяў, у той дзень сілавікі амаль не чынілі гвалту. У той жа дзень праходзіла акцыя прыхільнікаў Лукашэнкі, удзельнікі якой таксама выходзілі на праезную частку. Пратэстоўцы не перакрывалі руху транспарту цалкам ва ўсім цэнтры Менску, як бачна з шэрагу відэа, а толькі мірна ішлі па вуліцах.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10