Шуфлядка

«Прыходзьце пагаманіць па-свойму». Дзе за мяжой адсвяткаваць Вялікдзень па-беларуску?

Асвячэнне велікодных кошыкаў. Здымак мае ілюстратыўны характар. Фота: Ukrinform/NurPhoto праз Getty Images
Асвячэнне велікодных кошыкаў. Здымак мае ілюстратыўны характар. Фота: Ukrinform/NurPhoto праз Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Дзе за мяжой адсвяткаваць галоўнае свята хрысціянаў – Вялікдзень, разам «са сваімі» – з беларусамі і на роднай мове? Сабралі анонсы ўрачыстасцяў у розных краінах і суполках асноўных хрысціянскіх канфесіяў.

Літва


Вільня


Рыма-каталіцкая парафія Святога Апостала Барталамея для вернікаў беларускага паходжання (Šv. Apaštalo Baltramiejaus bažnyčia).


Расклад набажэнстваў:


Вялікая Пятніца, 18 красавіка


  • 9:00 – 17:30 – Адарацыя ў «цямніцы»;
  • 17:30 – Крыжовы шлях і магчымасць споведзі;
  • 18:30 – Літургія мукі Гасподняй.


Вялікая Субота, 19 красавіка


  • 9:00, 12:00, 17:00, 18:00 – пасвячэнне святочных страваў на Велікодны стол;
  • 23:00 – Пасхальная Вігілія (з сабой трэба прынесці свечкі ці набыць у кіёску пры касцёле). Пасля Вігіліі – працэсія.


Вялікдзень, нядзеля, 20 красавіка

  • 12:00 – урачыстая служба.


Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату ў Вільні

Афіша велікодных набажэнстваў у Беларускай праваслаўнай супольнасці Сусветнага патрыярхату ў Вільні. Крыніца: Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату ў Вільні / Facebook
Афіша велікодных набажэнстваў у Беларускай праваслаўнай супольнасці Сусветнага патрыярхату ў Вільні. Крыніца: Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату ў Вільні / Facebook

Вялікая субота, 19 красавіка


  • 10:00 – Літургія;
  • 11:00 – 21:00 – Асвячэнне Велікодных страваў (Bokšto g., 4).


Вялікдзень, Пасха Хрыстова, нядзеля, 20 красавіка


  • 00:00 – Велікодная начная Літургія (Vokiečių g., 20, Лютэранская царква);
  • 10:00 – Пасхальная абедніца для дзяцей, Bokšto g., 4.


Польшча


Варшава


Касцёл Святога Аляксандра, Плошча Трох Крыжоў (plac Trzech Krzyży).


Расклад набажэнстваў:


Вялікая Пятніца, 18 красавіка


  •  18:00 – Літургія Мукі Пана ў дольным касцёле.


Вялікая Субота, 19 красавіка


  • 12:00 – асвячэнне святочных страваў;
  • 21:00 – Пасхальная Вігілія ў верхнім касцёле.


Вялікдзень, нядзеля, 20 красавіка


  • 10:30 – урачыстая служба ў касцёле Святой Фаўстыны, ul. Żuromińska, 2;
  • 11:30 – урачыстая служба ў касцёле на Плошчы Трох Крыжоў.


Велікодная акцыя ля помніка Каперніку

Афіша велікоднай акцыі беларусаў у Варшаве. Крыніца: partyzanka_czat / Telegram
Афіша велікоднай акцыі беларусаў у Варшаве. Крыніца: partyzanka_czat / Telegram

Беларусы запрашаюць сабрацца на Вялікдзень на мітынг у цэнтры Варшавы, каб нагадаць, што ў галоўнае хрысціянскае свята вернікі ў нашай краіне не толькі святкуюць, але і церпяць праз несправядлівасць і катаванні за кратамі.

,,

«20 красавіка ў гэтым годзе Вялікдзень і для каталікоў, і для праваслаўных, свята для хрысціянаў па ўсім свеце. І толькі ў Беларусі ксяндзы-«экстрэмісты» і святары-«тэрарысты» мусяць прымаць пакуты за сумленнасць як у біблейскія часы. У краіне аднаго «бога» бязбожнікі катуюць божых служак», – гаворыцца ў анонсе мерапрыемства.


Актывісты ўзгадваюць рэпрэсаваных беларускіх святароў:


•   каталіцкі святар Генрых Акалатовіч адбывае 11 гадоў – «здрада дзяржаве»;
•   прапаведнік Мікалай Хіла асуджаны на 4 гады – «экстрэміст»;
•   ксёндз Анджэй Юхневіч – чакае суду з цяжкімі абвінавачваннямі;
•   праваслаўны святар Аляксандр Кухта – «удзельнік экстрэмісцкага фармавання»;
•   былы іераманах Аляксандар Тарасенка пакараны за «абразу прэзідэнта».


«У свята Вялікадня – Уваскрасенне Збаўцы – мы выходзім, бо хочам збаўлення свайму народу. Хай набліжаецца наш Вялікі дзень – вызвалення ад зла! », – заклікаюць арганізатары.


Месца і час акцыі: Варшава, Помнік Каперніка, 20 красавіка, нядзеля, 14:00.


Беларускі Хрысціянскі збор, ul. Puławska 114

Афіша святкавання Вялікдня ў Беларускім хрысціянскім зборы. Крыніца: Беларускі Хрысціянскі Збор / Instagram
Афіша святкавання Вялікдня ў Беларускім хрысціянскім зборы. Крыніца: Беларускі Хрысціянскі Збор / Instagram

Беларусы-хрысціяне, якія шточацвер збіраюцца ў Варшаве на вуліцы Пулаўскай размаўляць пра Бога, веру, Біблію, запрашаюць на асаблівае святкаванне Вялікдня па-беларуску.


«Прыходзь, каб:


  • перажыць гісторыю Вялікдня разам з варшаўскай батлейкай; 
  • пачуць сапраўдныя велікодныя спевы – цёплыя, душэўныя, на роднай мове;
  • пагаманіць па-свойму за кубачкам гарбаты з прысмакамі і адчуць сябе як удома;
  • адкрыць для сябе беларускіх майстроў на святочным кірмашы», – пішуць арганізатары ў анонсе. 


Дата і месца святквання: панядзелак, 21 красавіка, 17:00, Варшава, , ul. Puławska, 114. Уваход вольны.


Кракаў


Касцёл Святога Стэфана, ul. Sienkiewicza 19


Расклад набажэнстваў:


Вялікая Пятніца, 18 красавіка


  • 18:00 – Літургія Мукі Пана. Чытанне на беларускай мове.


Вялікая Субота, 19 красавіка


  • 09:00 – 16:00 – кожныя 15 хвілінаў – пасвячэнне страваў;
  • 19:00 – служба на польскай мове. Літургія Слова – у тым ліку па-беларуску.


Вялікдзень, нядзеля, 20 красавіка


  • 15:30 – служба на беларускай мове.


Велікодны панядзелак, 21 красавіка


  • 15:30 – служба на беларускай мове.


Лодзь


Касцёл Святога Юзафа, ul. Ogrodowa, 22


Вялікая Субота, 19 красавіка


  • 21:00 – Пасхальная Вігілія, на польскай і беларускай мовах.


Вялікдзень, нядзеля, 20 красавіка


  • 13:15 – урачыстая служба на беларускай мове і супольнае святкаванне.


Вялікая Брытанія


Лондан


Грэка-каталіцкая царква Святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народу (St. Cyril of Turau Belarusian Catholic Church, Marian House, Holden Ave, N12 8HY, London).


Расклад набажэнстваў:


Вялікая Пятніца, 18 красавіка


  • 17:30 – традыцыйная служба пахавання Хрыста з вынасам Плашчаніцы.


Вялікая Субота, 19 красавіка


  • 20:00 – Велікодная служба па-беларуску, распачнецца з працэсіі. Запрашаюць прыносіць хлеб, яйкі, сыр і мяса для асвячэння, а таксама ежу і напоі для супольнага пачастунку пасля службы.


Ганна Ганчар belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10