«Вы запомніцеся як народ, які не змог». Украінкі плятуць маскіравальныя сеткі, разважаючы пра беларусаў
08.06.2022, 15:52
Раксалана. (Фота: Яўген Атцецкі / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Паразмаўлялі пра вайну і мір.
З першых дзён вайны валанцёры ў Львове наладзілі вытворчасць маскіравальных сетак для ўкраінскіх вайскоўцаў. Патрэба ў такім камуфляжы не знікла – трэці месяц украінцы плятуць сеткі, каб перадаць іх на фронт. Кажуць, што ў месцы пляцення сетак сабралася ўся Украіна: Харкаў, Кіеў, Краматорск… Тут прафесары, мастакі, працаўнікі акадэміі мастацтваў і прадстаўнікі немастацкіх прафесіяў, якія такім чынам дапамагаюць вайскоўцам.
Беларускі фатограф Яўген Атцецкі назіраў за іх працай і даведаўся, ці змянілася іх стаўленне да беларусаў з пачатку вайны.
Алеся Дацко, загадчыца кафедры менеджменту мастацтва ў Львоўскай нацыянальнай акадэміі мастацтваў.
«Кожнаму, хто пачынае плесці сетку, я заўсёды кажу:
,,
«Вы робіце не твор мастацтва і не цацку, а васковую амуніцыю. Вы ствараеце абарону для вайскоўца. Уявіце сабе, што з таго боку ваш муж, брат, кум, сябар. Рабіце для яго».
Нам кажуць, што цяпер сеткі больш патрэбныя за ежу. Ежу ты можаш дзесьці дастаць, але калі ты ўжо на перадавую выйшаў, там сеткі нідзе не спляцеш, не дастанеш і не купіш. Сеткі – гэта як бінты ў шпіталі: яны патрэбныя пастаянна і шмат. Быў выпадак, калі аднаму вайскоўцу абяцалі дзве сеткі, а далі дзесяць. І той вайсковец заплакаў. Так расчуліўся здаровы мужык, які знайшоў для сваіх абарону.
Алеся Дацко. (Фота: Яўген Атцецкі / Белсат)
Наша галоўная інструкцыя:
,,
BBC – баба бабе сказала.
У нас ёсць тыя, хто робіць сеткі ўжо вельмі даўно і ў іх ёсць фідбэк ад вайскоўцаў. Сетка павінна быць выраблена з матэрыялу адпаведнага колеру, тут нельга дапускаць рэзкага кантрасту. Нашы мастакі разумеюць тэорыю адценняў. Адрозніваюць халодныя і цёплыя колеры, умеюць іх сумяшчаць.
Важны спосаб выкарыстання. Сетка для накрыцця танкаў не мае такіх патрабаванняў шчыльнасці. Калі накрываецца так званы «дом», бліндаж, салдаты там застаюцца доўгі час, ён мае пэўныя памеры, пэўную праглядальнасць і высокі ўзровень маскавання зверху. Гэта самая складаная сетка, менавіта з-за падбору матэрыялаў. Яны не мусяць гарэць. Таму што калі снарад трапляе, то сетка загараецца, як сінтэтыка. Хтосьці пляце маскіравальныя сеткі-кікімары для снайпераў. Мы перадаем мяшкі, якія я па начах дома ў зялёны колер фарбую.
Цяпер такі дэфіцыт тканін, што мы ўжо не перабіраем. Калі пачалася вайна, у краіне ўсё спынілася, усё зачынілася. Нам вельмі дапамагаюць польскія калегі з Акадэміі мастацтваў у Лодзі: часта дасылаюць нарэзаныя або афарбаваныя тканіны, асновы для сеткі.
Валанцёркі плятуць сеткі ў Львове, Украіна. (Фота: Яўген Атцецкі / Белсат)
Ежа і супольная праца вельмі аб’ядноўваюць людзей. Яны робяцца па-сапраўднаму роднымі. Вось Віка, матэматык з Кіева, спачатку казала: «Усе гэтыя няправільныя формы – не маё. Можна я буду рэзаць тканіны?» Яна займаецца парадкам у нарэзцы і сартаванні. Дзмітрый, ён ці фізік, ці электрык з Дняпра, разрывае тканіны. Гэта даволі цяжкая праца, тут моц трэба мець.
,,
Мы калісьці так смяяліся, што вось гэты – заслужаны мастак, гэты – доктар навук, а гэты – кандыдат навук, таму калі б прыкінуць кошт працы такой сеткі, то можна сказаць, што яна проста неацэнная, таму што плялі перадавыя кадры са сферы мастацтва краіны.
Ва Украіне існуе такі выраз: «Є людзі, а є людиська». І ў кожнай дзяржаве, у тым ліку і ў Беларусі, ёсць людзі і чалавечкі. Ёсць таксама стаўленне да дзяржавы як інстытуту, але ёсць і стаўленне да людзей. У мяне вельмі шмат сяброў з Беларусі, якіх я ведаю асабіста. Маё стаўленне да іх не змянілася. Я ведаю, што яны робяць, таму што вельмі многія з іх выходзілі на пратэсты.
,,
Ёсць беларусы, якія ваююць ва ўкраінскім войску, яны гінуць на полі бою. Паклон гэтым людзям. Паклон тым, хто пускаў пад адхон цягнікі. Будзь я прэзідэнтам, я дала б ім медаль за тое, што яны зрабілі. Яны робяць вялікі ўклад у мір, у тых умовах, якія ёсць.
Таму што тут быць патрыётам значна лягчэй. Мы тут прывыклі да дэмакратыі. Таму ўчынкі, якія здзяйсняюць беларусы, сапраўды ў велізарнай ступені больш значныя праз ўмовы, у якіх гэта адбываецца».
Кацярына, студэнтка Львоўскага нацыянальнага політэхнічнага ўніверсітэту
«У 2014 годзе я таксама шмат дапамагала, хоць была значна маладзейшай – мне было 11 ці нават 10 гадоў. І я памятаю, што пляла сеткі, бо гэта было нешта лёгкае, што дзіця можа рабіць. А цяпер мне гэта важна, таму што ўжо ідзе трэці месяц вайны, і акрамя вучобы ў мяне не асабліва ёсць чым сябе заняць. Каб не чытаць шмат навін, я знаходжу нейкую валанцёрскую дзейнасць, каб трохі разгрузіць галаву.
Кацярына. (Фота: Яўген Атцецкі / Белсат)
Усё скончыцца нашай перамогай. Гэта сто адсоткаў. Разумею, што гэта нялёгка, і цяпер вельмі шмат акупаваных тэрыторый, якія трэба вярнуць і аднавіць. Спадзяюся, што да канца года або да наступнай вясны мы зможам гэта завяршыць.
Маё стаўленне да беларусаў як было нейтральна-пазітыўнае, так яно і засталося. Беларусы-валанцёры, якіх я сустракала, мяне вельмі падтрымлівалі. Было прыемна. У мяне добрае стаўленне да тых людзей, якія супраць гэтай вайны і не падтрымліваюць палітыкі краіны-агрэсара.
Турбуе тое, што праз Беларусь дазволілі прайсці расейскім войскам. Там да гэтага часу стаяць ракетныя ўстаноўкі. Калі ў нас была паветраная трывога, мы разумелі, што гэта ўсё ляцела з вашай тэрыторыі.
Стэнд з сеткамі. (Фота: Яўген Атцецкі / Белсат)
Але я бачу, што там вельмі шмат людзей, якія свядома падтрымліваюць Украіну. Я спадзяюся, што ў вас таксама адбудзецца пераварот, і людзі змогуць жыць лепш».
Ірына Грэсік, кіраўніца Звязу мастакоў Запарожжа
Для мяне як для мастачкі гэта падобна на імпрэсіяністычны жывапіс. Я выкладаю ў Запарожскім нацыянальным універсітэце жывапіс і давала такія задачы студэнтам, каб яны трэнавалі навык каляровага спалучэння. У выкладчыкаў кафедры тэкстылю, дзе мы працуем, узнікла ідэя, што калі скончыцца вайна і сеткі больш будуць не патрэбныя, яны стануць папулярныя як творы мастацтва. Будуць выкарыстоўвацца для занавання памяшканняў замест якой-небудзь падзяляльнай сцяны.
Ірына Грэсік. (Фота: Яўген Атцецкі / Белсат)
Я часта езджу на пленэры і знаёмая з мастакамі і мастачкамі з Беларусі. Амаль з усімі падтрымліваем кантакт.
,,
У мяне склалася нават ўражанне, што гэта я іх супакойваю. Знаёмая сказала, што ёй сорамна казаць, што яна з Беларусі. На што я адказала, што яна можа не саромецца, бо мне не сорамна ні за аднаго з беларускіх сяброў. На жаль, у Беларусі ёсць вось такі прэзідэнт. Разумею, што гэта не свядомы выбар людзей, а палітычная маніпуляцыя».
Дар’я Сагайдакаўская, украінка з Адэсы, харэограф
«Цяпер мая адзіная задача – гэта валанцёрства. Проста сядзець і назіраць, як вайскоўцы абараняюць нашу зямлю без нашага падтрымання, немагчыма. Калі ты дапамагаеш, то адчуваеш сваю датычнасць, ты – воін украінскага тылу. Мы працуем кожны дзень, без выходных.
Стужкі і сеткі. (Фота: Яўген Атцецкі / Белсат)
У кожнага майстра ёсць свой почырк. Мы ўжо навучыліся паводле малюнку сеткі адгадваць, хто яе зрабіў. Кожны чалавек пакідае сваё адлюстраванне ва ўзоры сеткі. Гэта як код грамадства.
,,
Велізарнае і нястрымнае жаданне украінцаў нешта рабіць для нашых вайскоўцаў пераходзіць усе межы, часам прыводзіць да карыкатурна смешных рэчаў. Першым часам усе хацелі дапамагаць, але яшчэ не разумелі як. Аднойчы людзі сабраліся і нарабілі ярка-ружовыя маскіравальныя сеткі.
Цікава бывае назіраць за валанцёрамі, слухаць іх размовы. А прыходзяць зусім розныя людзі – ад прафесараў акадэміі да хатніх гаспадынь, у якіх ёсць некалькі свабодных гадзінаў на дзень. І вось часам такія мілыя жанчыны могуць выказваць вельмі радыкальныя думкі. Так што найгоршая кара для Пуціна – гэта аддаць яго украінскім жанчынам. Так, у нас вельмі баявыя жанчыны, здольныя да супраціву. І многія з іх цяпер ўзялі зброю ў рукі. Дарэчы, мала хто ведае, але ў Украіне адзін з самых высокіх паказнікаў колькасці жанчын у войску ў суадносінах да агульнай колькасці Збройных сілаў у параўнанні са шмат якімі арміямі свету.
Калі адбывалася, на жаль, толькі спроба рэвалюцыі ў Беларусі, украінцы вельмі горача назіралі за гэтым, шчыра перажывалі за перамогу народу. Мы памятаем часы Майдану – многія раны баляць дагэтуль.
Дар’я Сагайдакаўская. (Фота: Яўген Атцецкі / Белсат)
Але праблема беларусаў палягае на тым, што яны горда і мудра спрабавалі вырашыць праблему дэмакратычным шляхам у краіне, дзе няма дэмакратыі. Я не веру, каб пасля дваццаці сямі гадоў кіравання дыктатар сышоў праз мірныя пратэсты.
З дыктатарамі заўсёды так адбываецца, што з часам робіцца толькі горш. Напрыклад, яшчэ нядаўна не было смяротнага пакарання за так званую «тэрарыстычную дзейнасць» і «падрыў ваенных планаў Расеі».
Партызаны, якія ліквідуюць чыгуначныя каляіны, – героі. Самой хацелася плакаць ад выгляду хлопцаў, якім прастрэлілі калені. Я не разумею, як у іншых не ўзнікае злосць, прага справядлівай помсты за гэта. За тое, што зрабілі з іх людзьмі.
Валанцёрка пляце сетку ў Львове, Украіна. (Фота: Яўген Атцецкі / Белсат)
Калі вы будзеце працягваць маўчаць, ваша жыццё стане горшым праз санкцыі ды падзенне ўзроўню жыцця. Вы запомніцеся ў гісторыі як народ, які не змог. Я б хацела пажадаць адвагі і мудрасці беларускаму народу, таму што свабода ніколі не даецца проста так, яна мае сваю цану. Пытанне ў тым, якую цану вы выбераце і ці здольныя будзеце яе заплаціць».
Раксалана, старэйшая лабарантка ў Львоўскай нацыянальнай акадэміі мастацтваў на кафедры менеджменту мастацтва
Раксалана. (Фота: Яўген Атцецкі / Белсат)
Калі раблю сетку, стараюся рабіць яе ў пэўнай эстэтыцы, каб, калі хто-то разгарнуў яе, зразумеў: так, тут усё добра. Па сваёй першай адукацыі я мастак па тэкстылі, таму не было пытання, чым я буду займацца, калі Расея напала на Украіну. Немагчыма перамагчы народ, які сам з любога кутка дзяржавы прыходзіць плесці сеткі.
Стаўленне да беларусаў у мяне не змянілася.
,,
Вы мне задавалі пытанне, і я злавіла сябе на думкі, што нашага суседа, які рашыў з намі ваяваць, – Расею, я чамусьці не падзяляю на дрэнных і добрых.
А з нагоды вас я разумею, што, напэўна, не ўсе, хто стаіць на мяжы, хочуць з намі ваяваць. Я веру ў вашу свядомасць. Іншую. І я веру, што гэтай свядомасці ў вас ёсць больш, чым той свядомасці, якая хоча ісці праз мяжу».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.