навіны

Хроніка рэпрэсій: папаўненне спісу тэрарыстаў і расейскіх базаў вышуку

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: pressa24.ru
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: pressa24.ru
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» вядзе штодзённую хроніку рэпрэсій. Нягледзячы на тое, што звестак пра колькасць затрыманых стала з’яўляцца менш, гэта, на жаль, зусім не сведчыць пра адсутнасць рэпрэсій. І праваабаронцам, і журналістам прыходзіцца збіраць агульную карціну рэпрэсій паводле ўскосных крыніц. 

У чатах беларускай дыяспары распаўсюджваецца фэйкавае апытанне пад выглядам даследавання для студэнтаў. Яго стваральнікі маскіруюцца пад прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета і выкарыстоўваюць імя Маргарыты Ворыхавай. Збіраюць асабістыя даныя, у тым ліку e-mail і месца жыхарства. За гэтым, верагодна, стаяць беларускія спецслужбы – гэты ж акаўнт раней ужо быў заўважаны ў падобнай фэйкавай актыўнасці.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі папоўніў так званы «спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» – у яго дадалі яшчэ 13 чалавек. Сярод іх – палітвязні, у тым ліку прадстаўнік дэлегацыі Еўразвязу ў Менску. У абноўлены пералік трапілі: Мікалай Хіла, Карына Маліноўская, Лілія Качан, Аляксей Шпакоўскі, Павел Казінцаў, Аляксандр Дарагакупец, Алена Елькіна, Кірыл Вевель, Ігар Сімашковіч, Вольга Губар, Раман Якімёнак, Уладзімір Шпак і Андрэй Урублеўскі. Пасля абнаўлення ў спісе 1268 асобаў, з іх 574 – грамадзяне Беларусі.

У магілёўскай калоніі палітвязням негалосна забараняюць вывучаць некаторыя замежныя мовы – у тым ліку польскую, чэскую, латышскую і ўкраінскую, якую называюць «моваю ворагаў». За спробу вучыцца гэтым мовам вязняў караюць. Так, Уладзіслаў Ефімовіч атрымаў 10 содняў ШІЗА за падручнікі па польскай і чэскай. Іншага вязня пакаралі за вывучэнне турэцкай разам з туркам. Англійскую мову пры гэтым вывучаць дазволена.

За апошнія пяць месяцаў у расейскую базу вышуку былі дададзены больш за 1200 грамадзян і нарадзінцаў Беларусі. Большасць з іх уключаны ў спіс на падставе запытаў з самай Беларусі, што азначае: гэтыя людзі знаходзяцца ў вышуку як у Беларусі, так і ў Расеі. Агульная колькасць беларусаў у расейскім спісе ўжо перавысіла 4700 чалавек. Сярод тых, каго нядаўна ўнеслі ў базу, прынамсі 58 асобаў былі асуджаныя па палітычных справах. У спісах знаходзяцца прозвішчы вядомых беларусаў, сярод іх некалькі асоб, звязаных з «Белсатам»: Аліна Коўшык, Цімох Акудовіч, Валярына Кустава, Вольга Швед.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10