навіны

Галоўная рэдактарка «Белсату» і тысячы іншых беларусаў трапілі ў расейскую базу вышуку

Галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык падчас візіту міністра замежных справаў Польшчы Радослава Сікорскага ў офіс «Белсату»
Галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык падчас візіту міністра замежных справаў Польшчы Радослава Сікорскага ў офіс «Белсату». Варшава, Польшча. 9 красавіка 2025 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай Федэрацыі абнавіла базу вышуку. У яе дадаліся імёны больш як тысячы беларусаў. Сярод іх – вядомыя журналісты, былыя палітвязні, праваабаронцы, актывісты, добраахвотнікі... З’явіліся ў базе і прозвішчы некаторых белсатаўцаў. 

Колькасць беларусаў, якіх МУС РФ дадае ў базу вышуку, няўхільна расце, паведамляе «Медыязона». За апошнія пяць месяцаў у яе трапілі больш за 1200 грамадзянаў і нарадзінцаў Беларусі. Агулам база налічвае больш як 4700 беларусаў.

Як адзначаецца, у гэты спіс беларусы трапляюць на запыт Беларусі. Гэта значыць, што іхны вышук вядзецца ў абедзвюх краінах.

У спісе з’явілася шмат журналістаў розных выданняў, у тым ліку галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык, а таксама некалькі асобаў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам: вядоўца Валярына Кустава, гісторык Цімох Акудовіч, Вольга Швед (вядома, што яшчэ ў 2022 годзе Следчы камітэт завёў на яе крымінальную справу паводле арт. 130 КК «Распальванне нацыянальнай варожасці» за фільм пра Кастуся Каліноўскага), а таксама былы выканальнік абавязкаў дырэктара тэлеканалу Аляксей Дзікавіцкі.

Таксама ў спісе з’явіліся прозвішчы іншых журналістаў іншых СМІ: Змітра Лукашука, Марыі Калеснікавай («Еўрарадыё»); Дзмітрыя Гурневіча, Алега Груздзіловіча (радыё «Свабода»); Змітра Панкаўца, Андрэя Скурко, Марыі Булавінскай ды інш.

Спісы на вышук, апублікаваныя расейскім МУС. Фота: Медыязона
Спісы на вышук, апублікаваныя расейскім МУС. Фота: Медыязона
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Расейскі АМАП. Фота: Mihail Tokmakov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

«BELPOL» пра хапун беларусаў у Расеі: «Такога масавага затрымання яшчэ не было»

навіны

У вышук трапілі іншыя вядомыя асобы: палітычны аналітык Арцём Шрайбман, актор Дзмітрый Есяневіч, неаднаразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу Віталь Гуркоў, пісьменнік Аляксандр Філіпенка, спявачка Мерыем Герасіменка, блогер Вадзім Ермашук (Vadimati), блогерка і былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Вольга Павук, палітык Валерый Цапкала, палітычны актывіст Сяргей Дылеўскі, палітык Вольга Кавалькова, сын былога прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету Валерыя Сахашчыка Аляксандр ды іншыя.

Поўнасцю спіс расейскай базы вышуку можна паглядзець на «Медыязоне». У ім пазначаныя новыя прозвішчы, што былі дададзеныя апошнім часам, з дапамогай адмысловага значка, ёсць і магчымасць пошуку прозвішча ў базе. Гэта дазваляе пазбегчы рызыкі падхапіць праграму сачэння, што сілавікі часам інтэгруюць у файлы з рознымі «экстрэмісцкімі» спісамі і праграмамі.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2024 года ў краінах СНД, пераважна ў Расеі, правялі маштабную аперацыю, у выніку якой затрымалі шмат беларусаў, што былі ў міжнародным вышуку, на запыт уладаў Беларусі. Паводле звестак ініцыятывы «BELPOL», колькасць затрыманых незвычайна вялікая – 140 асобаў. Аперацыя праводзілася ў межах міждзяржаўнай супрацы дзеля вышуку злачынцаў.

Раман Шавель belsat.eu  

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10