навіны

Праваабаронцы прадставілі справаздачу катаванняў беларусаў за антываенны супраціў

Прэзентацыя ў Вільні справаздачы аб катаваннях беларусаў за антываенны супраціў. (Фота: Марыя Голдстэйн, «Белсат»)
Прэзентацыя ў Вільні справаздачы аб катаваннях беларусаў за антываенны супраціў. (Фота: Марыя Голдстэйн, «Белсат»)
podpis źródła zdjęcia

Падзея адбылася ў межах Тыдня супраць катаванняў

У Вільні прэзентавалі справаздачу Міжнароднага камітэту па расследаванні катаванняў у Беларусі ў супрацоўніцтве з маніторынгавай групай «Беларускі гаюн». Падзея адбылася ў межах Тыдня супраць катаванняў. Асноўнай тэмай справаздачы была рэакцыя беларускага рэжыму на антываенныя дзеянні ў краіне.
Прэзентацыя ў Вільні справаздачы аб катаваннях беларусаў за антываенны супраціў. (Фота: Марыя Голдстэйн, «Белсат»)
Прэзентацыя ў Вільні справаздачы аб катаваннях беларусаў за антываенны супраціў. (Фота: Марыя Голдстэйн, «Белсат»)
Праваабаронцы адзначаюць, што дадзеная справаздача складаецца з 4-х блокаў і ўтрымлівае:
Асаблівая ўвага была засяроджана на «рэйкавых партызанах», іх затрыманнях з ужываннем зброі і абвінавачваннямі ў тэрарызме. Апошні блок справаздачы быў прысвечаны ўмовам утрымання ў ізалятарах палітычных зняволеных, ціск на іх і іхныя семʼі.
Маніторынг адзначае, што толькі 27-га і 28-га лютага пасля правядзення ў Беларусі «канстытуцыйнага рэферэндуму» было арыштавана як мінімум 1100 чалавек. 680 з якіх былі прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці і ўтрымліваліся ў ізалятарах у нечалавечых умовах. Многія затрыманыя былі звольнены з працы і адлічаны з навучання.
Прэзентацыя ў Вільні справаздачы аб катаваннях беларусаў за антываенны супраціў. (Фота: Прэзентацыя ў Вільні справаздачы аб катаваннях беларусаў за антываенны супраціў.)
Прэзентацыя ў Вільні справаздачы аб катаваннях беларусаў за антываенны супраціў. (Фота: Прэзентацыя ў Вільні справаздачы аб катаваннях беларусаў за антываенны супраціў.)
Пад час прэзентацыі адбылася дыскусія аб уплыве поўнамаштабнай вайны ва Украіне на палітычную сітуацыю ў Беларусі. Апынулася, што ваенныя дзеянні выклікалі абурэнне сярод беларусаў, якія ўдзельнічалі ў антываенных акцыях па ўсёй краіне і за яе межамі, а таксама ўдзельнічалі ў партызанскім руху па псаванні чыгуначнай інфраструктуры.
Праваабаронца Сяргей Усцінаў распавёў пра складанасці і пераслед, з якім прыйшлося сутыкнуцца беларусам у межах краіны і па-за імі ад самага пачатку ваенных дзеянняў.


,,

«На жаль, мы не можам казаць пра поўную карціну па тых жа катаваннях і ўмовах утрымання ў беларускіх турмах, бо шмат хто запалоханы тымі ж супрацоўнікамі КДБ і баіцца падаваць хоць якую інфармацыю праваабаронцам. Не трэба забывацца і пра падпіскі аб неразгалошванні. Гэта значна ўскладняе нашую працу. Прыходзіцца па крупінах збіраць гісторыі ахвяраў рэжыму чалавека, які называе сябе прэзідэнтам», – кажа праваабаронца.


Прэзентацыя ў Вільні справаздачы аб катаваннях беларусаў за антываенны супраціў. (Фота: Прэзентацыя ў Вільні справаздачы аб катаваннях беларусаў за антываенны супраціў.)
Прэзентацыя ў Вільні справаздачы аб катаваннях беларусаў за антываенны супраціў. (Фота: Прэзентацыя ў Вільні справаздачы аб катаваннях беларусаў за антываенны супраціў.)
Праваабаронцы заклікалі актывістаў, ахвяраў пераследу і іхных родных не маўчаць аб рэпрэсіях, бо фіксаванне дадзеных кейсаў важнае не толькі для далейшых даследаванняў і напісання справаздач:


,,

«Мы не заклікаем людзей ісці ў СМІ і паказваць свой твар, але хаця б такім чынам дзяліцца інфармацыяй пра тое беззаконне, якое да гэтага часу адбываецца ў Беларусі. Дзякуючы такім даследаванням мы можам паказаць свету, што беларусы – гэта не Лукашэнка, яны выступаюць супраць вайны. Таксама такія прэзентацыі дазваляюць трымаць Беларусь у павестцы міжнародных арганізацыяў, бо дагэтуль ніхто не панёс адказнасці за злачынствы супраць нашага народу, пачынаючы ад 2020-га году», – кажа праваабаронца Вікторыя Фёдарава, нагадваючы пра поўную бяспеку і ананімнасць такіх інтэрв’ю.


Вынікі новай справаздачы будуць перададзены праваабарончым арганізацыям і дзяржаўным установам Еўропы, ЗША, Украіны дзеля міжнароднага фіксавання звестак пра катаванні ў Беларусі на міжнародным узроўні.
Нагадаем, што Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі быў створаны пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 году. Яго мэта – збор адзінай базы інфармацыі аб фактах гвалту і катаванняў рэжыму Лукашэнкі, дзеля прыцягнення да адказнасці асобаў вінаватых у злачынствах супраць чалавека.
Цалкам пазнаёміцца са справаздачай можна тут.
Марыя Голдстэйн belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10