Хэпі-энд для Беларусі. 5 фактараў, што перашкаджаюць яму адбыцца
23.06.2023, 15:07
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з байцамі АМАП (Фота: president.gov.by)
podpis źródła zdjęcia
Што, калі ўсё ж адкрыецца акно магчымасцяў?
Спыненне рэпрэсіяў, вызваленне палітвязняў і новыя дэмакратычныя выбары – уважаем гэта за шчаслівы фінал. Што перашкодзіць Беларусі прыйсці да гэтага фіналу? «Белсат» спытаў пра гэта ў паліталагіні Таццяны Чуліцкай.
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з байцамі АМАП (Фота: president.gov.by)
У Беларусі не будзе раптоўнага часу ікс, але можа быць акно магчымасцяў, перакананая Таццяна Чуліцкая: для таго, каб адбыліся дэмакратычныя змены, мусіць скласціся сукупнасць абставінаў і фактараў, накшталт таго, як было ў часе выбараў-2020 – хоць цяпер відаць, што нават у 2020 годзе спрыяльных умоваў не хапіла для дэмакратычнага транзіту. Акрамя таго, аптымістычнаму сцэнару развіцця палітычных падзеяў у Беларусі можа перашкаджаць мноства фактараў, расказвае яна.
Чуліцкая была сярод міжнароднай каманды навукоўцаў праекту «Еўрапейская сетка для Беларусі», якая на пачатку гэтага года разглядзела чатыры сцэнары для Беларусі на канец 2023 года. Яна прэзентавала сцэнар, у якім Беларусь ператвараецца ў «расейскі пратэктарат», то бок у краіну з вельмі абмежаваным, толькі фармальным суверэнітэтам.
У такой краіне-пратэктараце за фармальным нацыянальным урадам застаюцца функцыі сацыяльнага забеспячэння і магчымасці арганізоўваць уласную вертыкаль, а таксама праводзіць рэпрэсіі супраць свайго ж грамадства. Разам з тым, вайсковая функцыя, міжнародныя адносіны і нават манетарная палітыка адыходзіць да краіны-пратэктару – Расеі.
Сцэнар «пратэктарату» песімістычны, але адзіны, у якім няма «чорных лебедзяў» – непрадказальных падзеяў, што рэзка мяняюць расклад сілаў. Гэта значыць, што калі падзеі ў Беларусі і яе зносіны з Расеяй будуць развівацца такім чынам, як гэта адбываецца цяпер, яна хутка перастане існаваць, хаця Аляксандр Лукашэнка пры гэтым і захавае фармальны тытул кіраўніка дзяржавы, тлумачыць экспертка.
Эксперты разглядалі таксама такія сцэнары: узмацненне суверэнітэту лукашэнкаўскай Беларусі пасля няўдалай спробы арганізаванага Крамлём перавароту; аб’яднанне лукашэнкаўскай Беларусі з Украінай супраць Расеі; нацыянальны дыялог пасля паразаў беларускага войска ва Украіне.
,,
«Калі мы паглядзім вельмі песімістычна на падзеі, што разгортваюцца цяпер, то і ядравая зброя, і вайна ва Украіне, і зносіны між Беларуссю і Расеяй – гэта тры фактары, якія як мінімум уплываюць на тое, што сцэнар развіцця Беларусі будзе вельмі негатыўны», – адзначае Чуліцкая.
«Таксама, на жаль, не спрыяе дэмакратычным зменам і сітуацыя ў беларускім грамадстве, у адносінах якога адбываюцца моцныя і няспынныя рэпрэсіі, што ствараюць атмасферу безвыходнасці і атамізаванасці, калі людзям складана аб’ядноўвацца і дзейнічаць разам, – працягвае яна. – Акрамя таго, частка актыўных людзей з’ехала, што таксама не падвышае ўзроўню чалавечага патэнцыялу і не набліжае магчымых зменаў».
А калі ўсё ж адкрыецца акно магчымасцяў? Чуліцкая пералічвае фактары, што будуць перашкаджаць Беларусі прыйсці да хэпі-энду, і ацэньвае сур’ёзнасць перашкодаў.
У Беларусі склалася жорсткая іерархічная вертыкальная сістэма, якую ўзначальвае адзін чалавек, і гэтая сістэма вельмі сервільная. Чыноўнікі «наверсе» гатовыя выконваць любыя загады, нават самыя абсурдныя. Асобнай катэгорыяй людзей, не зацікаўленых у дэмакратычных зменах, ёсць так званыя «чырвоныя дырэктары» буйных дзяржаўных прадпрыемстваў. Таксама і буйныя бізнесоўцы, звязаныя з дзейным рэжымам праз пэўныя прывілеі ды магчымасці атрымліваць прыбытак, могуць актыўна супраціўляцца любым зменам, бо тыя могуць парушыць дзейны стан, status quo.
Лукашэнка зачытвае пасланне (Фота: president.gov.by)
Разам з тым, чыноўнікам і дзяржаўным службоўцам сярэдняга ўзроўню, не ўцягнутым непасрэдна ў рэпрэсіі, прыход дэмакратычнай улады не такі страшны: тая будзе больш рацыянальная, ім стане лягчэй працаваць. Яны наўрад ці будуць актыўна процістаяць дэмакратычным зменам ці не жадаць іх, але не стануць і актыўна супраціўляцца дзейнай уладзе.
Уся сістэма збудаваная на тым, каб чыноўнікі не былі ініцыятыўнымі, не маглі і не шукалі інавацыйных шляхоў, а проста выконвалі тое, што ім кажуць. У сістэме дзяржаўнага кіравання адбываецца негатыўная селекцыя, калі асноўным крытэрам трапляння на пазіцыю ў дзяржапараце ёсць гатовасць падпарадкоўвацца.
Сілавікі цяпер відавочна займаюць даміноўныя пазіцыі ў дзяржаўнай сістэме Беларусі. На іх, фактычна, трымаецца ўлада Лукашэнкі. Яны могуць праводзіць амаль любыя свае аперацыі і рэпрэсіі, нават відавочна шкодныя для дзяржавы і людзей, што яскрава засведчыў прыклад з захопам самалёта «Ryanair», пасля якога Беларусь атрымала адныя з наймацнейшых у сваёй гісторыі санкцыяў.
І многія сілавікі персанальна звязаныя з рэпрэсіямі, таму наўрад ці захочуць дэмакратычнай улады, пры якой ім давядзецца адказваць за злачынствы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Маршу супраць тэрору. Менск, Белаурсь. 1 лістапада 2020 года. (Фота: Белсат)
Частка беларускага грамадства цяпер у сацыяльнай апатыі, а рэпрэсіі толькі пагаршаюць гэтае становішча, што не спрыяе жаданню рабіць нешта для дэмакратызацыі.
Паколькі ў беларусаў не атрымалася хутка дабіцца дэмакратызацыі мірнымі высілкамі, цяпер назіраецца пэўная радыкалізацыя як дэмакратычных лідараў, так і часткі грамадства, ацаніць ступень якой пакуль цяжка. Ды радыкалізацыя і гатовасць да гвалту – гэта складаны фактар. З аднаго боку, ён можа дапамагчы хутка змяніць уладу. Але наступствы такой змены могуць быць зусім не дэмакратычныя, бо невядома, хто прыйдзе да ўлады ў такім выпадку і калі адбудуцца (або ці ўвогуле адбудуцца) дэмакратычныя выбары.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аздобы ў горадзе, вывешаныя напярэдадні 9 траўня. Менск, Беларусь. 2 траўня 2023 года. (Фота: Белсат)
Пры тым нельга сказаць, што ў Беларусі нейкая спецыфічная «памяркоўная» палітычная культура, неспрыяльная патэнцыйным дэмакратычным зменам. Наадварот, можна казаць, што пры пэўных абставінах адсутнасць жадання гвалту з боку прадэмакратычнай часткі грамадства можа дапамагчы знайсці кансэнсус: другому боку будзе зразумела, што пры змене ўлады супраць іх не будзе гвалту і ў грамадстве не будзе рызыкі грамадзянскай вайны.
З пазітыўных для беларускага грамадства момантаў можна адзначыць тое, што як за мяжой, так і ў Беларусі ў падполлі да гэтага часу захоўваецца грамадзянская супольнасць. Яе прадстаўнікі і арганізацыі займаюцца развіццём адукацыі, культуры і беларускай ідэнтычнасці, што патэнцыйна спрыяе таму, што грамадства будзе больш падрыхтаванае да акна дэмакратычных магчымасцяў, калі тое адкрыецца.
Эканамічнае, палітычнае і сімвалічнае падтрыманне Расеяй – галоўны «сакрэт» таго, чаму Лукашэнка застаецца ва ўладзе. Вайсковая прысутнасць Расеі ў Беларусі толькі ўзмацняецца. Калі ўкраінскі наступ будзе ісці даволі паспяхова, гэта можа зрабіць Уладзіміра Пуціна толькі агрэсіўнейшым – і пазбавіць Беларусь яшчэ часткі суверэнітэту ў якасці пэўнай кампенсацыі за паразы.
Размяшчэнне ў Беларусі расейскай ядравай зброі дакладна не спрыяе дэмакратызацыі, а яшчэ і падвышае фізічную небяспеку для Беларусі і беларусаў, якія робяцца мішэнню для ўдараў у адказ, калі здарыцца выкарыстанне гэтай зброі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Менску. 19 снежня 2022 года. (Фота: Канстанцін Заўражын / kremlin.ru)
Дэмакратычныя краіны абмежаваныя ў тых інструментах і магчымасцях, пры дапамозе якіх яны могуць уплываць на аўтарытарны рэжым. Механізмы працы санкцыяў даволі складаныя, недэмакратычны ўрад і звязаныя з ім бізнесоўцы прыкладаюць шмат намаганняў, каб іх абысці. Сімвалічнае «выказванне занепакоенасці», практыкаванае міжнароднымі арганізацыямі і замежнымі палітыкамі, мае больш чым абмежаваны ўплыў, яно шмат каго толькі раздражняе.
Падтрыманне Захадам грамадзянскай супольнасці і медыяў карыснае, але разам з тым, з боку дэмакратычных краінаў у пэўнай ступені бракуе камунікацыі з беларусамі ўнутры краіны, каб тыя бачылі сваю ўласную дэмакратычную будучыню ў еўрапейскай сям’і. Цяпер людзі ў Беларусі не бачаць у Захадзе патэнцыйнай прывабнасці і гатовасці дапамагаць беларусам не на ўзроўні дэкларацыяў, а на ўзроўні практычных дзеянняў. Напрыклад, атрымання шэнгенскіх візаў, прапановы нейкай доўгатэрміновай стратэгіі зносінаў і магчымасцяў для беларускага грамадства. Захад часта не ўспрымаецца беларусамі як нейкі сапраўдны, а не гіпатэтычны і сімвалічны, партнёр.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Замена дзяржаўнага беларускага сцяга на бел-чырвона-белы. Рыга, Латвія. 24 траўня 2021 года. (Фота: Mārtiņš Staķis / Twitter)
Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў заходнім грамадстве агулам пагоршылася стаўленне да беларусаў – тое, што большасць беларусаў супраць вайны, часта не чуюць. Гэта стварыла дадатковыя практычныя і псіхалагічныя праблемы для беларусаў як у Беларусі, так і за межамі. Напрыклад, цяжкасці, а часам і немагчымасць атрымаць візу, або праблемы з легалізацыяй і ўладкаваннем у розных краінах. Гэтыя абставіны таксама негатыўна ўплываюць на магчымасці пераменаў.
Акрамя таго, дэмакратычным зменам у Беларусі не спрыяе і тое, што паміж беларусамі і ўкраінцамі мала ўзаемадзеяння, ведаў адно пра аднаго. Хаця б частковае развязанне гэтай праблемы дапамагло б зняць частку напружанасці, а таксама спрыяла б таму, каб у будучыні дзве краіны маглі мець паміж сабой добрыя зносіны.
Наўрад ці хтосьці сур’ёзна разглядае магчымасць таго, што ў Беларусь прыйдуць войскі NATO і зменяць уладу на дэмакратычную. Хіба калі з тэрыторыі Беларусі будзе скарыстаная ядравая зброя, войскі краінаў Захаду могуць умяшацца ў сітуацыю, але гэта будзе зусім не тое ўмяшанне, пасля якога можна казаць пра нейкі хэпі-энд і дэмакратызацыю. Замежныя ваенныя інтэрвенцыі наўрад ці варта разглядаць у якасці пазітыўнага сцэнару: хутчэй яны стваралі новыя рызыкі для краінаў, дзе адбываліся.
Канфлікты і расколы, вядома, ёсць. Яны негатыўна ўплываюць на грамадства і асабліва на яго актыўную частку, зніжаюць давер некаторых людзей і ўвогуле не надаюць аптымізму. Але ўзнікненне канфліктаў непазбежнае нават у дэмакратычных урадах. А калі параўнаць цяперашні стан дэмакратычных сілаў Беларусі з тым, як было раней, сітуацыя някепская: можа, цяпер якраз найбольшая ступень кансалідацыі за ўвесь час.
Калі б на шляху прасоўвання Беларусі да дэмакратыі было б больш поспехаў, канфліктаў было б значна менш. Разам з тым, пакуль захоўваецца надзея, што ў надзвычайнай сітуацыі дэмакратычныя сілы змогуць пакінуць у баку свае разыходжанні і здолеюць дзейнічаць у адным кірунку.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1009 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.