навіны

На беларуса склалі пратакол за фота прэзідэнта Польшчы

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда стаіць на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Крыніца: viasna96 / Telegram
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда стаіць на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Крыніца: viasna96 / Telegram
podpis źródła zdjęcia

На здымку Анджэй Дуда стаіць на фоне БЧБ-сцягу

Сілавікі склалі пратакол супраць рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча за фота прэзідэнта Польшчы, які стаіць на фоне БЧБ-сцягу. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда стаіць на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Крыніца: viasna96 / Telegram
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда стаіць на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Крыніца: viasna96 / Telegram
Адміністрацыйны пратакол склалі нібыта за «распаўсюд у інтэрнэце прадукцыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць» (арт. 19.11 КаАП РБ).
Падставай для пратаколу паслужыў адзін з фотаздымкаў у сацсеткі актывіста. На ім прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда стаіць на фоне бел-чырвона-белага сцяга.
Гомельскія праваабаронцы паведамляюць, што на актывіста таксама склалі пратакол за абразу «асобы, якая знаходзіцца пры выкананні абавязкаў» (арт. 24.4 КаАП РБ). Акалічнасці другой справы – невядомыя, але ўжо вядомы вырак суду – Дзяніса Дашкевіча пакаралі 25 базавымі велічынямі штрафу (925 беларускіх рублёў).
Дзяніс Дашкевіч. Крыніца: gomelspring.org
Дзяніс Дашкевіч. Крыніца: gomelspring.org
Бядункевіч і Азаронак
Ці можа спыніцца рэпрэсіўны апарат да сыходу Лукашэнкі? Спыталі Фрыдмана і Цыганкова навіны
Сам актывіст зараз за мяжой, таму на судзе не прысутнічаў, хоць сілавікі і прыходзілі шукаць яго па адрасе прапіскі.
Алена Рувіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10