навіны

Затрыманне за сарваны сцяг і цэлы шэраг палітычных судоў

Старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольга Брыцікава. (Фота: gazetaby.com)
Старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольга Брыцікава. (Фота: gazetaby.com)
podpis źródła zdjęcia

Хроніка рэпрэсій за 11 сакавіка.

«Белсат» вядзе хроніку рэпрэсій, якія не сціхаюць у нашай краіне пасля пратэстаў 2020 года.
Старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольга Брыцікава. (Фота: gazetaby.com)
Старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольга Брыцікава. (Фота: gazetaby.com)
11 сакавіка пачаўся суд над былой старшынёй незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгай Брыцікавай. Працэс праходзіць у Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Вольгу Брыцікаву абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК.
Сёння стала пра затрыманне 52-гадовага пінчука Аляксандра Ігнацюка. Яго абвінавачваюць па крымінальных справах за вымагальніцтва (арт. 208 КК), паклёп у дачыненні да Лукашэнкі (арт. 367 КК), садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 КК).
11 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд справы палітзняволенай велаактывісткі, старшыні абласнога грамадскага аб’яднання «ВелаГомель» Святланы Кароль. Яе абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК) і распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК).
Палітзняволеную актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк у лютым змяшчалі ў ШІЗА. Пра гэта выданню «Медыязона» распавёў ейны муж Андрэй Шарэнда: «Паліна прабыла ў атрадзе пасля карантыну прыкладна 2-3 тыдні. У канцы студзёня-пачатку лютага яе кінулі ў ШІЗА. У атрадзе яна з’явілася толькі ў самым канцы лютага, выглядала вельмі бледнай і схуднелай. Увесь гэты час Паліна была ў ШІЗА, імаверна 20 сутак. У пачатку сакавіка Паліна ізноў знікла з атраду, але куды дакладна — невядома». Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года і асудзілі да 2 гадоў калоніі за нібыта гвалт у дачыненні міліцыянта, знявагу Лукашэнкі і знявагу прадстаўніка ўлады. Затым былі яшчэ два прысуды па году зняволення паводле абвінавачання ў зацятым непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі.
Сёння стала пра вядома пра затрыманне жыхара Магілёва. Яму ставіцца ў віну тое, што на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» ён распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы» і нацысцкую сімволіку. Мужчына змешчаны ў ІЧУ.
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» з блогерам Віталём Усціновічам, у якім ён кажа, што правёў 25 содняў у ІЧУ Віцебска. Сілавікі прымусілі мужчыну распавесці, што супрацоўнікі ГУБАЗіК «паводзілі сябе карэктна», а на «соднях» яго не білі. Пра затрыманне Усціновіча стала вядома 14 лютага — яму ў віну паставілі тое, што ён нібыта пісаў абразлівыя каментары ў 2020-м годзе. Віталь робіць відэа пра кошты ў крамах, зімовую рыбалку і жыццё мястэчак у Віцебскай вобласці і мае 50 тысячаў падпісантаў на сваім канале.
Плыўца Дзмітрыя Шчэмера затрымалі за чахол на тэлефон з «пратэснай сімволікай» – на ім было напісана «Pray for Belarus» («Маліцеся за Беларусь»). Сілавікі сцвярджаюць, што Шчэмер ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і «вёў падпольную дзейнасць па абклейванні грамадскіх месцаў дэструктыўнымі стыкерамі».
10 сакавіка ў Гарадку Віцебскай вобласці затрымалі мужчыну за тое, што ён сарваў дзяржаўны сцяг. Ён зрабіў гэта па дарозе ў краму, разам з кампаніяй, пасля чаго кінуў сцяг на зямлю. Неўзабаве жыхара Гарадку затрымалі. Распачатая крымінальная справа па арт. 370 КК («Здзек з дзяржаўнай сімволікі»).
Палітвязня Івана Зянько, які адбыў ужо 3,5 гады ў зняволенні, збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Яго ўжо чатыры разы асудзілі па шэрагу артыкулаў, адзін з якіх — арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»). Агулам яму прызначылі 9 гадоў зняволення. Стала вядома, што ў Воршы 12 сакавіка адбудзецца суд, на якім будзе вырашацца пытанне аб замене Івану Зянько рэжыму ўтрымання.
У Гарадзенскім абласным судзе пачаўся суд над 44-гадовым Іванам Падліпенцавым, якога абвінавачваюць па некалькіх пратэсных артыкулах: «Абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «Распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК). Мужчыну затрымалі ў чэрвені 2023 года.
Сёння былі прызнаныя экстрэміцкімі матэрыяламі тэлеграм-каналы і чаты «Солигорская игра», «Дело труба», «Саламандры», «ReichsPhotos»; відэа «Белорусские Врачи против насилия и обмана! Видеообращение медработников Беларуси»; старонкі ў «Аднакласніках» «александр батюк», «Христианское видение», а таксама старонка «Хвесюк Андрей Витальевич» у адным з тэлеграм-каналаў.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10