Вайна на тэрыторыі Расеі: як далёка Украіна можа дацягнуцца і на што гэта ўплывае?
20.03.2024, 09:00
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пашкоджаныя аўтамабілі пасля абстрэлу Белгараду, Расея. 17 сакавіка 2024 года. (Фота: Emil Leegunov / Anadolu Press / Abaca Press / East News)
podpis źródła zdjęcia
Вяртанне вайны на тэрыторыю РФ мае важнае палітычнае і псіхалагічнае значэнне.
Апошнім часам усё часцей пра тое, што спрацавалі сірэны ракетнай небяспекі, загінулі ці пацярпелі людзі, паведамляюць не толькі інфармацыйныя крыніцы з боку Украіны. Вайна паступова прыходзіць на тэрыторыю краіны-агрэсара. Чаго сваймі атакамі дамагаецца Украіна і як далёка можа зайсці, разбіраўся Belsat.eu.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Супрацоўнікі праваахоўных органаў стаяць побач з пашкоджаным будынкам «Масква-Сіці» пасля атакі ўкраінскага беспілотніка ў Маскве. 23 жніўня 2023 года. (Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News)
Першыя сігналы, што расейская агрэсія вернецца бумерангам на тэрыторыю РФ, можна было заўважыць ужо на пачатковым этапе поўнамаштабнай вайны. 1 красавіка 2022 года два ўкраінскія верталёты Мі-24 на нізкай вышыні ўвайшлі ў паветраную прастору Расеі і атакавалі нафтабазу «Роснефти» ў Белгарадзе. Тады гэтая аперацыя ўспрымалася як нешта неверагоднае, але неўзабаве напады на розныя абʼекты на тэрыторыі РФ зробяцца звычайнаю справаю.
Інтэнсіўнасць, формы і геаграфія ўкраінскіх атак паступова пашыраліся. Паводле выдання «Вёрстка», калі ў красавіку – чэрвені 2022 года суадносіны дзён пад атакамі і без былі прыкладна 1 да 1 (1 дзень пад атакамі, 1 без нападаў), то пасля паўгода баявых дзеянняў яно стала 3 да 1 (тры дні пад атакамі, 1 без нападаў). Яшчэ праз 7 месяцаў напады сталі практычна штодзённыя, павялічыўшыся кратна з траўня 2023 года. Раней расейскія рэгіёны траплялі пад абстрэлы і напады БПЛА некалькі дзясяткаў разоў за месяц, а пасля траўня – некалькі сотняў разоў.
Паводле выдання «Новая газета Европа», на чэрвень 2023 года агулам траплянні былі зафіксаваныя ўжо ў 16 рэгіёнах (без уліку акупаваных тэрыторыяў). Толькі ў траўні 2023 года стала вядома пра рэкордныя 280 абстрэлаў – гэта ў чатыры разы больш, чымся было месяц раней.
,,
«У сярэднім атакі кожны дзень зазнаюцца васьмю мясцовасцямі. Цэлямі ўжо сталі больш за 2000 цывільных і прамысловых абʼектаў, сярод якіх нафтабазы, маскоўскія шматпавярховікі і купал Крамля», – пісала ўлетку 2023 года «Новая газета Европа».
На 16-м месяцы вайны страты РФ праз абстрэлы складалі 52 мірных жыхары, а 242 былі параненыя.
Увесну 2023-га да абстрэлаў і атак дронаў дадаліся дыверсійныя рэйды Расейскага добраахвотніцкага корпусу (РДК) і легіёну «Свабодная Расея» (ЛСР), якія ваююць на баку Украіны. Цягам года адбылося не менш за 6 такіх рэйдаў у Белгародскую і Бранскую вобласці: яны суправаджаліся інтэнсіўнымі баямі ў расейскіх памежных паселішчах.
Травень – верасень 2023 года ўвогуле былі найбольш гарачыя: у той перыяд адбыліся паспяховыя дыверсійныя рэйды РДК і пры гэтым назіраўся пік атак беспілотнікаў. Дакладную колькасць атак БПЛА падлічыць заўсёды цяжка, бо няясна, якую лічбу браць за аснову: колькасць запушчаных або тых, што трапілі ў цэль. Напрыклад, выданне «Говорит НеМосква» паведамляла, што з траўня да жніўня 2023 года амаль 1000 дронаў даляцелі да расейскіх рэгіёнаў, а РБК падлічыла, што толькі ў жніўні іх было больш за 500.
«Вёрстка» ўлічыла ў сваім аналізе толькі тыя траплянні, якія пашкодзілі будынкі або прывялі да чалавечых ахвяраў, і прыйшла да высновы, што рэкорд 2023 года быў дасягнуты ў верасні: 479 выпадкаў абстрэлаў і атак БПЛА. Потым наступіў невялікі спад, які ў канцы 2023-га змяніўся ростам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пашкоджаныя аўтамабілі пасля абстрэлу Белгараду, Расея. 17 сакавіка 2024 года. (Фота: Emil Leegunov / Anadolu Press / Abaca Press / East News)
У снежні 2023 года Расея распачала новую кампанію паветранага тэрору супраць гарадоў Украіны, а ўкраінскія вайскоўцы ў адказ сталі ўсё часцей атакаваць расейскія паселішчы. Паводле звестак уладаў РФ, 30 снежня ў выніку абстрэлу Белгараду загінулі 25 чалавек і каля 100 атрымалі раненні.
5 студзеня ўлады заявілі, што гатовыя дапамагчы цывільным эвакуявацца з Белгараду.
,,
«Нам страшна, дапамажыце нам выехаць у бяспечнае месца», – пісалі мясцовыя жыхары губернатару.
Хаця масавага ад’езду не адбылося, гэта ўсё-ткі была знакавая падзея: упершыню праз вайну ва Украіне расейскія ўлады пастанавілі вывозіць жыхароў рэгіянальнай сталіцы ў міжнародна прызнаных межах Расеі. Раней яны ладзілі эвакуацыі толькі з акупаваных тэрыторыяў, а таксама з Шабекінскай і Грайваронскай акруг Белгародскай вобласці.
У студзені адбылася яшчэ адна знакавая падзея: украінскія беспілотнікі ўпершыню паспяхова атакавалі аб’екты ў Ленінградскай вобласці. Ад украінскай мяжы да Пецярбургу – велізарная адлегласць, больш за 900 км. Раней настолькі далёка на поўнач дроны не заляталі.
На канец другога года вайны, паводле падлікаў выдання «Вёрстка», абстрэлы і атакі беспілотнікаў зазналі каля 400 паселішчаў у 17 рэгіёнах, а загінулі ад гэтых нападаў як мінімум 150 мірных жыхароў.
У сакавіку быў пабіты новы рэкорд: 12 сакавіка былі атакаваныя аб’екты ў 9 рэгіёнах РФ. У тым ліку траплянні фіксаваліся ў цэнтры Белгараду – беспілотнік ударыў па будынку гарадской мэрыі. Выданне Doxa падлічыла, што ў перыяд з 1 да 15 сакавіка Міністэрства абароны Расеі заявіла пра 265 збітых беспілотнікаў. Гэта ў 3,5 разу больш, чымся месяцам раней. Акрамя таго, у першай палове сакавіка пра атакі як мінімум аднаго дрона расейскія ўлады паведамлялі кожны дзень.
Адначасова ў сакавіку РДК, ЛРС і Сібірскі батальён учынілі новы рэйд у Белгародскую і Курскую вобласці, захапілі палонных і нават на кароткі час занялі некаторыя паселішчы. Паводле мясцовых уладаў, за апошні тыдзень толькі ў Белгародскай вобласці загінулі ад абстрэлаў 11 чалавек і 82 пацярпелі. Акрамя таго, былі пашкоджаныя 882 кватэры, 49 прыватных дамоў і 10 сацыяльных абʼектаў.
Перанос баявых дзеянняў на тэрыторыі РФ – свядомая пастанова кіраўніцтва Украіны. «Паступова вайна вяртаецца на тэрыторыю Расеі – у яе сімвалічныя цэнтры і вайсковыя базы, і гэта непазбежны, натуральны і абсалютна справядлівы працэс», – заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў ліпені 2023 года пасля серыі атак беспілотнікаў на Маскву.
,,
«Вайна мусіць быць перанесеная на іншую тэрыторыю, якой, зразумела, для нас ёсць Расея ды іншыя тэрыторыі з іхным уплывам, каб іх расцягнуць і скаваць», – заявіў у верасні 2023 кіраўнік ГУР Кірыла Буданаў.
Пашыраючы атакі на расейскую тэрыторыю, Украіна імкнецца дасягнуць некалькі мэтаў. Па-першае, ваеннае аслабленне праціўніка. Найчасцей цэлямі атак дронаў робіцца паліўная інфраструктура (НПЗ, тэрміналы, рэзервуары). Атакі на гэтыя аб’екты пераважна паспяховыя і цягнуць за сабою беспасярэднія эканамічныя страты РФ. Каб абараніць паліва, неабходнае ў тым ліку для вайсковай тэхнікі на фронце, расейцы вымушаныя ўмацоўваць паветраную абарону. Пры гэтым колькасць такіх комплексаў абмежаваная, а геаграфія ўкраінскіх атак вельмі шырокая (17 рэгіёнаў). У выніку расце імавернасць, што адзін з кірункаў акажацца аголеным.
Атакі на вайсковыя аэрадромы ўкраінскія вайскоўцы чыняць значна радзей, бо вакол гэтых аб’ектаў апрыёры мусіць быць моцная сістэма паветранай абароны. Аднак калі намацаць слабое месца ў абароне ўсё-ткі атрымоўваецца, удары часцяком маюць ашаламляльны эфект. Сярод найбольш яскравых прыкладаў: атака на базы стратэгічнай авіяцыі РФ у Энгельсе і Дзягілеве ў снежні 2022 года, удары па аэрадромах у Пскове, Сальцах і Шайкоўцы ў жніўні 2023-га.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пашкоджаная кватэра пасля атакі беспілотнікаў у Курску, Расея. 27 жніўня 2023 года. (Фота: Handout / gubernator_46 / Telegram / AFP / East News)
Па-другое, вяртанне вайны на тэрыторыю РФ мае важнае палітычнае і псіхалагічнае значэнне. Сэнс некаторых украінскіх атак (напрыклад, на Маскву або на адміністрацыйныя будынкі ў цэнтры Белгараду) заключацца не ў знішчэнні канкрэтных аб’ектаў, а ў псіхалагічным ціску: расейцы мусяць зразумець цану развязанай Крамлём агрэсіі ды адчуць сваю неабароненасць. Адначасова адпаведныя атакі разлічаныя на тое, каб падбадзёрыць украінскае грамадства, якое мае бачыць, што Украіна здольная не толькі абараняцца, але і контратакаваць.
Рэйды РДК пераследуюць адначасова і ваенныя, і палітычныя мэты. З аднаго боку, украінскае камандаванне разлічвае на тое, што расейцы будуць вымушаныя вылучаць больш сілаў на ахову памежных тэрыторыяў у Белгародскай, Курскай і Бранскай вобласцях, каб не дапусціць новых разбуральных прарываў з боку Украіны. Адпаведна рэзерваў для папаўнення войску беспасярэдне на фронце ў РФ будзе менш.
З другога боку, сам факт, што ўзброеныя фармаванні шторазу прарываюцца з боку Украіны на тэрыторыю Расеі, а потым расейскія сілавікі некалькі дзён выціскаюць іх назад, наносіць вялікую рэпутацыйную шкоду Крамлю. Расея ў гэтай сітуацыі выглядае не звышдзяржавай, якая пагражае ўсяму свету, а краінай, якая не здольная забяспечыць аховы ўласных межаў і якую можна перамагчы.
Фармальна радыус украінскіх атак надзвычай вялікі – больш за 900 км. Аднак гэта не мусіць уводзіць у зман. Насамрэч ільвіная доля атак і абстрэлаў прыпадае на памежныя рэгіёны – Белгародская, Бранская і Курская вобласці (на лета 2023 года – каля 90 %). Углыб расейскай тэрыторыі Украіна сёння здольная біць толькі пры дапамозе асобных відаў дронаў. Ракетаў вялікай далёкасці ў ЗСУ няма.
Беспілотнікі ў прынцыпе ніколі не заменяць ракеты. Па-першае, украінскія дроны нясуць малыя зарады выбухоўкі, якія не могуць прывесці да сур’ёзных разбурэнняў. Па-другое, дроны лягчэй знішчаць або збіваць з курсу. Заданне знішчыць у глыбокім тыле штабы, пункты кіравання, склады ўзбраення, казармы, аэрадромы, камунікацыі або буйныя інфраструктурныя аб’екты ўкраінскія дроны выканаць проста не ў стане. А без выканання гэтых заданняў атакі на расейскую тэрыторыю не здольныя паўплываць на хаду вайны на стратэгічным узроўні.
Захад пакуль ухіляецца ад маштабных паставак Украіне дальнабойных ракетаў. Саюзнікі занепакоены тым, што Украіна пачне выкарыстоўваць іх на тэрыторыі РФ, а гэта ў сваю чаргу прывядзе да эскалацыі канфлікту. Таму ЗША дасюль не далі згоды на пастаўкі ракетаў ATACMS далёкасцю 300 км, а Нямеччына – авіяцыйных ракетаў «Taurus» далёкасцю да 500 км. Брытанія і Францыя наважыліся перадаць ЗСУ крылатыя ракеты класу «Storm Shadow» – SCALP-EG (далёкасць – 250 км), але ў невялікай колькасці. Акрамя таго, пакуль не фіксавалася выпадкаў, каб Украіна наносіла ўдары па расейскай тэрыторыі гэтымі ракетамі. Хутчэй за ўсё, адпаведную ўмову выставілі Лондан і Парыж.
Увогуле калі не ўсе, то бальшыня заходніх паставак зброі суправаджаецца патрабаваннем не выкарыстоўваюць яе на тэрыторыі РФ. Напрыклад, адпаведную ўмову агучыў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, калі развязвалася пытанне пра перадачу Украіне знішчальнікаў F-16. Хаця сказаць, што на гэты конт ёсць абсалютны кансэнсус, таксама нельга. Напрыклад, генеральны сакратара NATO Енс Стольтэнбэрг нядаўна заявіў, што, на ягоную думку, Украіна мае права выкарыстоўваць самалёты F-16 для нанясення ўдараў па законных вайсковых цэлях па-за межамі Украіны.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.