навіны

«Дашліце ноты ў турму». Польская бібліятэка заклікала далучыцца да акцыі салідарнасці з Калеснікавай

Флейтыстка выконвае кампазіцыю Дэбюсі на канцэрце, прысвечаным Марыі Калеснікавай. Варшава, Польшча. 29 ліпеня 2021 года. (Фота: ТК / Белсат)
Флейтыстка выконвае кампазіцыю Дэбюсі на канцэрце, прысвечаным Марыі Калеснікавай. Варшава, Польшча. 29 ліпеня 2021 года. (Фота: ТК / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Яна прасіла дасылаць ёй ноты, якія можна сыграць у галаве».

Бібліятэка і фанатэка Інстытуту музыказнаўства Варшаўскага ўніверсітэту заклікала далучыцца да акцыі салідарнасці з палітзняволенай Марыяй Калеснікавай. Ідэя палягае ў тым, каб адправіць у калонію нотныя аркушы. «Яна прасіла дасылаць ёй ноты, якія можна сыграць у галаве», – адзначылі арганізатары акцыі.
Флейтыстка выконвае кампазіцыю Дэбюсі на канцэрце, прысвечаным Марыі Калеснікавай. Варшава, Польшча. 29 ліпеня 2021 года. (Фота: ТК / Белсат)
Флейтыстка выконвае кампазіцыю Дэбюсі на канцэрце, прысвечаным Марыі Калеснікавай. Варшава, Польшча. 29 ліпеня 2021 года. (Фота: ТК / Белсат)
Марыя Калеснікава – флейтыстка. Яшчэ ў 2021 годзе сваякі спрабавалі перадаць ёй за краты музычны інструмент, аднак турэмшчыкі не дазволілі.
«Мяне накрыла хваляй любові і радасці пасля чытання лістоў. Хтосьці даслаў у лісце ноты Моцарта, і гэта суперідэя! Мне можна дасылаць ноты, і яны так класна гучаць у галаве», – пісала Калеснікава тады, калі лісты ад яе яшчэ даходзілі на волю.
Бібліятэка і фанатэка Інстытуту музыказнаўства Варшаўскага ўніверсітэту заклікала далучыцца да акцыі салідарнасці з палітзняволенай і дасылаць ноты ў бібліятэку калоніі.
«Марыя пісала, што сумуе па музыцы, і папрасіла дасылаць ёй ноты, бо тады яна зможа ўявіць іх у галаве. Мы ведаем, што Марыі не дазваляецца граць на інструменце, і ні пасылкі, ні грошы не могуць быць ахвяраваныя. Гэты жэст салідарнасці мае значэнне», – адзначылі арганізатары.
Для ўдзелу трэба тры крокі:
Або можна зрабіць ахвяраванне, і актывісты ўсё зробяць самі ад вашага імя.
Зняволены
Не толькі Бабарыка, Статкевіч і Ціханоўскі: пра мноства палітвязняў даўно няма звестак навіны
Марыю Калеснікаву затрымалі ў верасні 2020 года. Фактычна яе выкралі і вывезлі да мяжы з Украінаю, каб гвалтоўна выкінуць з краіны. Гэтага ў сілавікоў не выйшла, бо Калеснікава парвала свой пашпарт.
Паводле абвінавачання ў закліках да санкцыяў, змове з мэтаю захопу ўлады і стварэнні экстрэмісцкага фармавання суддзя Сяргей Епіхаў прызначыў ёй 11 гадоў калоніі.
Напрыканцы 2022 года Калеснікава перанесла аперацыю, калі яе пільна прывезлі ў шпіталь з калоніі. Як паведамлялася, лекары паставілі дыягназ «прабадзенне язвы».
Ужо больш за год з палітзняволенай няма ніякай сувязі, спатканні з ёю забароненыя, няма ані лістоў, ані тэлефанаванняў. Апошні ліст ад яе сваякі атрымалі ў сярэдзіне лютага 2023 года.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10