навіны

Дзевяць крымінальных справаў і арышт па даносе Бондаравай. Рэпрэсіі 5 чэрвеня

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак Менскага гарадскога суда. Менск, Беларусь. 24 траўня 2021 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак Менскага гарадскога суда. Менск, Беларусь. 24 траўня 2021 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Таксама абноўлены спіс рэсурсаў, якія ў Беларусі абвешчаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

У Беларусі судзілі 74-гадовага пенсіянера за знявагу прадстаўніка ўлады, а намесніка дырэктара event-агенцтва затрымалі пасля даносу Вольгі Бондаравай. Пра гэтыя і іншыя парушэнні правоў, якія сістэмна працягвае ўлада ў Беларусі, у штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак Менскага гарадскога суда. Менск, Беларусь. 24 траўня 2021 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак Менскага гарадскога суда. Менск, Беларусь. 24 траўня 2021 года. (Фота: Белсат)
У Гомлі 5 чэрвеня пачынаюць судзіць паводле крымінальнай справы працаўніка гандлёвага дому «Рогачевъ» Дзяніса Жалезку. Мужчыну абвінавачваюць паводле 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу нібыта ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або разладу, паклёпе, незаконных дзеяннях у дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках, арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх, спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці, паклёпе ў дачыненні Аляксандра Лукашэнкі, знявазе Аляксандра Лукашэнкі, знявазе прадстаўніка ўлады і дыскрэдытацыі РБ.
Акалічнасці завядзення крымінальнай справы супраць Дзяніса высвятляюцца, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Дзяніс паходзіць з Петрыкава, скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі, працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочнакансервавага камбінату.
А Гомельскі абласны суд судзіў 74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў Анатоля Кірэйчыка за паклёп, знявагу прадстаўніка ўлады, знявагу суддзі або народнага засядацеля і незаконнае захоўванне боепрыпасаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Суд прызнаў «экстрэмісцкім» допіс у «экстрэмісцкім» Telegram-канале «экстрэмісцкага» «Белсату» навіны
Суддзя Яўген Шаршнёў прызнаў пенсіянера вінаватым і прызначыў Кірэйчыку 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф памерам 100 базавых велічынь. Суд таксама пастанавіў спагнаць з абвінавачанага маральную шкоду на карысць пацярпелых, расказвае «Вясна».
Па даносе прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай затрыманы намеснік дырэктара event-агенцтва «Ружовая зебра» Алег Астраленка. На відэа, якое ГУБАЗіК зняў пад прымусам, мужчына «прызнаецца», што двойчы ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту.
За каментары жорстка затрыманы жыхар Магілёва. У відэа сілавікоў паказаныя каментары, якія нібыта пакінуў мужчына. Там гаворыцца пра полк Каліноўскага і гучыць прапанова прызнаць «Алмаз», АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі.
Яшчэ адзін затрыманы мужчына кажа на відэа сілавікоў, што нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, абражаў міліцыянтаў і пісаў пра іхнае месцазнаходжанне, а таксама абмяркоўваў выраб і выкарыстанне кактэйляў Молатава.
КДБ наклаў арышт на дом гарадзенскага актывіста Сяргея Верамеенкі. Пра гэта мужчына распавёў у Facebook:


,,

«Той самы дом, які калісьці належаў майму дзеду – ветэрану Другой сусветнай вайны, кавалеру ордэна “Айчынная вайна”, Пракопчыку Сцяпану Васілевічу».


Сяргей і Вольга Верамеенкі – уладальнікі крамы нацыянальнай сімволікі «Адметнасць». КДБ абвясціў краму «экстрэмісцкім фармаваннем», а ў траўні СК распачаў спецвядзенне ў дачыненні Вольгі.
«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі YouTube-шоу «Женщины тяжелого поведения» Адпаведную пастанову МУС прыняў 5 чэрвеня, паведамляе «Вясна». Паводле МУС, дачыненне да праекту маюць Анастасія Карасёва, Марына Ментусава і Кацярына Раецкая.
Аўтаркі праекту адзначаюць у апісанні шоу, што яно «створанае беларускамі для беларусак» і ў ім «разам з калегамі, жанчынамі медыяў, палітыкі, навукі і культуры, мы абмяркоўваем, што можна зрабіць, каб жыццё дзяўчатак, дзяўчат і жанчын зрабілася лепшым».
Старшыня СК Дзмітрый Гора. (Фота: sk.gov.by)
У Следчым камітэце распавялі пра маштабы палітычных рэпрэсіяў у Беларусі навіны
Таксама абноўлены спіс рэсурсаў, якія ў Беларусі абвешчаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі. Даданыя:
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10