навіны

300 легкавікоў і 66 аўтобусаў: «Варшаўскі мост» застаецца самым загружаным на межах з ЕЗ

Чарга аўтобусаў у пункце «Каменны Лог – Мядзінінкай» на беларуска-літоўскай мяжы. 8 чэрвеня 2024 года. (Фота: granica_bypl / Telegram)
Чарга аўтобусаў у пункце «Каменны Лог – Мядзінінкай» на беларуска-літоўскай мяжы. 8 чэрвеня 2024 года. (Фота: granica_bypl / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Час чакання на мяжы – каля 12–14 гадзінаў.

Паводле звестак Памежнага камітэту Беларусі на 6 раніцы, у Берасці выезду ў Польшчу чакаюць 300 легкавікоў і 66 аўтобусаў. Чэргі ўтварыліся і па той бок мяжы перад пунктам пропуску «Тэрэспаль». У Telegram-чатах пішуць, што ўначы ў палякаў нібыта былі праблемы з камп’ютарнай сістэмаю, і службоўцы не маглі спраўджваць пашпарты.
Чарга аўтобусаў у пункце «Каменны Лог – Мядзінінкай» на беларуска-літоўскай мяжы. 8 чэрвеня 2024 года. (Фота: granica_bypl / Telegram)
Чарга аўтобусаў у пункце «Каменны Лог – Мядзінінкай» на беларуска-літоўскай мяжы. 8 чэрвеня 2024 года. (Фота: granica_bypl / Telegram)
За содні сітуацыя ў пункце пропуску «Варшаўскі мост» крыху палепшылася. Напярэдадні колькасць легкавых машынаў у чарзе сягала 400, цяпер там «усяго» 300 аўтаў. Максімальная колькасць аўтобусаў 7 чэрвеня – 79, цяпер – 66.
«За ноч прасунуліся на 15 машынаў», – сцвярджаюць у Telegram-чатах, дзе абмяркоўваюць мінанне мяжы.
Падарожнікі традыцыйна наракаюць на павольную працу польскіх службоўцаў, да таго ж, паводле гэтай неафіцыйнай інфармацыі, пэўны час у пункце «Тэрэспаль» не працавалі камп’ютары, праз што нельга было спраўдзіць пашпарты.
У чатах жартавалі, што польскія памежнікі глядзелі футбол, таму працавала толькі два канала на тэрмінале (у суботу ў Варшаве адбылася таварыская гульня паміж зборнымі Польшчы і Украіны).
Паводле сведчанняў падарожнікаў, час чакання на мяжы – каля 12–14 гадзінаў, напярэдадні – каля содняў.
Пры гэтым чэргі ўтварыліся і на заезд у Беларусь. «Гэта нейкі калапс», – пішуць у чатах, хаця, як паведамляе польская мытная служба, час чакання для легкавікоў – 3 гадзіны, а аўтобусы пускаюць на афармленне амаль без затрымак.
Сярод паведамленняў пра чэргі і перасаджванне ў аўтобусы, што стаяць бліжэй да мяжы, знайшлося пытанне, што рабіць, калі на мяжы знік чалавек:


,,

«Планаваў праходзіць мытню з Польшчы ў Беларусь і выходзіў на сувязь 5 чэрвеня. Пасля ў сетцы не быў. Падкажыце, калі ласка, як варта шукаць?»


Нельга выключаць, што сілавікі затрымалі чарговага «злачынцу», які вяртаўся на радзіму.
У «Каменным Лозе» на выезд у Літву – 40 легкавых аўтамабіляў, час чакання – каля 9 гадзінаў. Пры гэтым на затрымкі скардзяцца пасажыры аўтобусаў, хаця беларускі Памежны камітэт паведамляе, што чаргі няма.


,,

«Дайшло да таго, што машынаю праехаць хутчэй, чымся аўтобусам», – канстатавалі ў чатах.


Аўтобусы там стаяць па 11 гадзінаў, і падарожнікі абвінавачваюць літоўскія службы ў павольнай працы.
Паведамленняў пра вялікія чэргі ў бок Беларусі няма.
У «Беняконях» цяпер 90 легкавікоў, чакаць даводзіцца каля 12–15 гадзінаў. Аўтобусаў у чарзе, паводле беларускіх памежнікаў, няма. Акрамя таго, не паведамляецца пра чэргі на заезд у Беларусь у сумежным пункце «Шальчынінкай».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чарга з аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы ля пункту пропуску «Тэрэспаль». 14 траўня 2024 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Сітуацыя на мяжы Беларусі і ЕЗ: складана, але не безнадзейна навіны
На пераходзе на беларуска-латышскай мяжы «Грыгароўшчына – Патэрніекі» вялікіх чэргаў няма.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10