навіны

Польшча разглядае магчымасць закрыцця ўсіх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Цяпер польскі бок вывучае, ці не нашкодзіць гэта эканоміцы.

Польшча можа закрыць апошнія два памежныя пераходы з Беларуссю, заявіў міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі ў эфіры TVN24 увечары 22 чэрвеня.
пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)


,,

«У сувязі з дзеяннямі Беларусі мы разглядаем магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў. Зараз мы вывучаем, ці не нашкодзіць гэта эканоміцы», – сказаў Сікорскі.


Паводле кіраўніка польскага МЗС, намер закрыць пункты пропуску звязаны з сітуацыяй з мігрантамі на польска-беларускай мяжы.
«Фіны закрылі памежныя пераходы з Расеяй, і праблемы скончыліся», – зазначыў Сікорскі.
Міністр таксама згадаў міграцыйны пакт, які Еўразвяз ухваліў у сярэдзіне траўня, і сказаў, што гэта хлусня, нібыта гэты дакумент прымушае Польшчу прымаць мігрантаў.
Прыняты пакт пакліканы рэгуляваць міграцыйныя пытанні ў Еўразвязе, у тым ліку, аспекты, звязаныя з аказаннем дапамогі краінам, якія адчуваюць міграцыйны ціск. Супраць пакту прагаласавалі тры краіны ЕЗ: Польшча, Славакія і Вугоршчына.
22 чэрвеня старшыня партыі «Права і Справядлівасць» Яраслаў Качыньскі заявіў пра намер ініцыяваць ужо ў гэтым верасні збор подпісаў аб правядзенні рэферэндуму па выхадзе Польшчы з міграцыйнага пакту Еўразвязу.
Таксама Качыньскі распавёў пра намер працаваць над змяненнем Канстытуцыі Польшчы.


,,

«Мы павінны разумець, што сёння мы дзейнічаем у сітуацыі канстытуцыйнага вакууму. Гэтая Канстытуцыя была настолькі парушаная, што ўжо практычна не дзейнічае. І з гэтага нам давядзецца зрабіць высновы», – цытуе старшыню «ПіС» выданне wnp.pl.


На сённяшні дзень паміж Беларуссю і Польшчай дзейнічае толькі два з шасці пунктаў пропуску, з іх для пасажырскага злучэння толькі адзін – «Берасце-Тэрэспаль». Праз «Казловічы-Кукурыкі» прапускаюць толькі грузавы транспарт.
Пункт пропуску «Баброўнікі» закрылі 10 лютага 2023 года «з меркаванняў нацыянальнай бяспекі». Неафіцыйна гэта звязвалі са зняволеннем у Беларусі журналіста і актывіста незалежнага Саюзу палякаў Анджэя Пачобута, неўзабаве Польшча пацвердзіла: вызваліце Пачобута – атрымаеце «Баброўнікі».
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск 24 траўня заявіў, што Польшча можа ўзнавіць працу аднаго з закрытых памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю – якраз «Баброўнікаў». Ён сказаў, што цалкам гэта падтрымлівае, але не прыме такога рашэння, калі вайскоўцы і памежнікі не згодзяцца. Аднак 3 чэрвеня Радослаў Сікорскі паведаміў, што Польшча пакуль не стане адкрываць пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю (на беларускім баку «Бераставіца») з прычыны гібрыднай вайны.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10