Шлях у Беларусь праз Калінінград стаў небяспечны: ФСБ ладзіць допыты
11.07.2024, 10:33
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Комплекс «Рыбацкая вёска» ў Калінінградзе, Расея. 9 красавіка 2017 года. (Фота: Victor N / Flickr, CC BY-SA 2.0)
podpis źródła zdjęcia
Так робяць на беларускіх межах з краінамі Еўразвязу, але для расейскай мяжы гэта штосьці новае.
Яшчэ нядаўна беларусы маглі адносна спакойна трапіць з-за мяжы на радзіму, мінуўшы допыт на беларускай мяжы: можна было прыехаць у Калінінградскую вобласць Расеі і адтуль паляцець у Беларусь. Як даведаўся «Вот Так», цяпер і гэты шлях рызыкоўны: расейскія сілавікі пачалі дапытваць тых, хто неяк звязаны з Украінай або ездзіў туды.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Комплекс «Рыбацкая вёска» ў Калінінградзе, Расея. 9 красавіка 2017 года. (Фота: Victor N / Flickr, CC BY-SA 2.0)
Калінінград – колішні нямецкі Кёнігсбэрг, колішняя сталіца Усходняй Прусіі. Па выніках Другой сусветнай вайны Усходнюю Прусію раздзялілі між Польшчай і СССР, паўночную палову ўключылі ў склад РСФСР, немцаў і прускіх літоўцаў адтуль выселілі. Пасля распаду СССР Калінінградская вобласць засталася ў складзе Расейскай Федэрацыі і стала паўэксклавам: наземнай мяжы з іншымі суб’ектамі РФ вобласць не мае, мяжуе толькі з Польшчай і Літвой. З Беларуссю не мяжуе, але між расейскай вобласцю і тэрыторыяй Беларусі даволі кароткі «сувальскі калідор».
Беларусы карысталіся гэтым і тым, што пры палётах з Расеі ў Беларусь не трэба праходзіць пашпартны кантроль, каб пазбегнуць допытаў пры паездках на радзіму. Прыязджалі ў Калінінградскую вобласць «па зямлі», выляталі самалётам у Беларусь.
З нядаўняга часу ў чатах пра пераход мяжы сталі пісаць пра больш пільны кантроль пры ўездзе ў саму Калінінградскую вобласць: асаблівую ўвагу надаюць тым, хто мае хоць нейкія сувязі з Украінай. Гэта можа быць пячатка ў пашпарце аб ранейшых паездках ва Украіну (якая да пачатку поўнамаштабнай вайны была папулярным турыстычным напрамкам у беларусаў), месца нараджэння і іншыя дэталі, якія дазваляюць звязаць чалавека з Украінай.
Калі сувязь знойдуць, можа пагражаць шматгадзінны допыт супрацоўнікамі расейскіх спецслужбаў.
Пра Украіну там пыталі і раней, расказвае «Вот Так» адзін з падарожнікаў:
,,
«Гартаўшы пашпарт, яны заўсёды пыталі мяне некалькі пытанняў: з якой мэтай ездзілі, ці ёсць ва Украіне сваякі? Казаў, што ездзіў на мора, сваякоў няма, на гэтым увесь допыт і сканчаўся. Складалася ўражанне, што ім проста трэба было выканаць некаторыя фармальнасці. Аднак на гэты раз усё пайшло па нязвыклым і нядобрым для мяне сцэнары».
Дакумент мужчыны адклалі ў бок, прапусцілі іншых пасажыраў аўтобуса, а яго павялі на «дадатковую праверку» ў асобны кабінет. Памежнік паклікаў «чалавека ў цывільным», які выглядам і паводзінамі нагадаў мужчыну супрацоўніка расейскай Федэральнай службы бяспекі. Той адразу перайшоў да пагрозаў.
З’явіўся яшчэ адзін супрацоўнік, які стаў казаць мужчыну, што той «папаўся» і што ёсць звесткі пра паездкі падарожніка ва Украіну і ўдзел у пратэстах у Беларусі (у якіх ён напраўду не ўдзельнічаў). Мужчыну прыгразілі перадаць яго ў беларускі КДБ, запатрабавалі разблакаваць тэлефон.
,,
«Потым у нейкі момант ФСБ-шнік мне кажа: усё, уліп ты па самыя вушы, капец табе, рыхтуйся да падвалаў КДБ. Зрабіў паўзу, паглядзеў на мяне і сказаў, што ёсць адзін шанц усё выправіць: расказаць усё, што мне вядома пра маіх знаёмых – беларусаў і расейцаў – якія альбо збіраюцца ў дабрабаты, альбо данацяць на ЗСУ, альбо збіраюць грошы на дроны і іншы рыштунак», – згадвае падарожнік.
Паралельна з гэтымі пытаннямі сілавік паказваў асобных людзей са спісу кантактаў на тэлефоне мужчыны і патрабаваў расказаць пра іх. Падчас шматгадзіннага допыту меркаваны супрацоўнік ФСБ перыядычна адрываўся і паўтараў прапагандысцкія штампы аб ворагах Расеі.
У рэшце рэшт, не знайшоўшы нічога сур’ёзнага і не здолеўшы схіліць суразмоўцу да супрацы, сілавік сказаў падарожніку збіраць рэчы і садзіцца на бліжэйшы аўтобус. Адразу пасля гэтага мужчына выправіўся ў Польшчу: ён упэўнены, што ад сапраўды вялікіх праблемаў яго выратавала толькі тое, што ў яго тэлефоне не было ніякага «кампрамату».
Іншы падарожнік сказаў «Вот Так», што яму падчас допыту паказвалі фота двух мужчынаў, быццам бы беларусаў, якія, па словах сілавікоў, збіраліся далучыцца да Збройных сілаў Украіны і былі затрыманыя пры ўездзе ў Калінінград. Яму паказвалі сканы беларускіх пашпартоў, таксама патрабавалі разблакаваць тэлефон.
,,
«Наколькі я зразумеў, у гэтых хлопцаў падчас такой вось праверкі знайшлі доказы таго, што яны едуць ва Украіну: кантакты, перапіску. Мяркуючы па тым, што я пачуў, гэта былі не адзіныя выпадкі за апошні час», – кажа мужчына.
Адміністратар аднаго з чатаў пра пераход мяжы расказаў «Вот Так», што цяпер сілавікі на калінінградскай мяжы «размаўляюць» з кожным, хто ўязджае ці выязджае, і пры гэтым мае ўкраінскае грамадзянства, месца нараджэння ва Украіне ці УССР або пазнакі ў пашпарце аб наведванні Украіны (незалежна ад даўніны). Паводле адміністратара, гэта пачалося пасля тэракту ў «Крокусе». Дапытваюць пра родзічаў ва Украіне, родную мову, стаўленне да вайны ва Украіне і да расейскіх уладаў, часам (але не заўсёды) пагражаюць або ціснуць.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.