«Неабходны доступ да цвёрдай валюты». Ці ўдасца павялічыць экспарт у ЕЗ на загад Лукашэнкі?
23.07.2024, 20:58
Чарга грузавікоў, якія выязджаюць з Польшчы ў бок Беларусі на пераходзе «Кукурыкі (Карошчын) – Казловічы». 14 траўня 2024 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
І што прымусіла правіцеля «успомніць» пра рынак «ненавіснага Захаду»?
На нарадзе 22 ліпеня Лукашэнка заявіў аб неабходнасці «знайсці шляхі супрацы» з Еўразвязам, нагадаўшы, што «класці яйкі ў адзін кош ні ў якім разе нельга». Чаму ён знянацку загаварыў пра сяброўства з «ненавісным Захадам» і ці атрымаецца павялічыць беларускі экспарт у ЕЗ?
Чарга грузавікоў, якія выязджаюць з Польшчы ў бок Беларусі на пераходзе «Кукурыкі (Карошчын) – Казловічы». 14 траўня 2024 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Паводле Лукашэнкі, кантакты з ЕЗ не страчваюцца, нягледзячы ні на што.
,,
«Гэта нашыя суседзі – Еўрапейскі звяз. З імі патрэбна знайсці шляхі супрацы. Калі ім патрэбна штосьці купіць, а нам патрэбна прадаць у іх на рынку – гэта ўзаемавыгадны інтарэс. Як бы палітыкі ні намагаліся ўзвесці бар’еры, калі бізнесу патрэбна, ён знойдзе шляхі, каб прабіцца на тыя ці іншыя рынкі», – упэўнены правіцель.
Ён нагадаў, што «яйкі ў адзін кош класці ні ў якім разе нельга» і што «чым болей кошыкаў, тым лепей».
Гэтая нарада была прысвечаная развіццю прамысловасці, і Лукашэнка назваў Расею і Кітай традыцыйнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі.
Тэза пра дыверсіфікацыю вонкавага гандлю гучыць не ўпершыню: яшчэ ў 2016 годзе ў дырэктыву аб умацаванні эканамічнай бяспекі дзяржавы ўнеслі палажэнне аб размеркаванні экспарту роўнымі часткамі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам, Еўразвязам і краінамі далёкай дугі – Азіі, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі.
У 2019 годзе Лукашэнка казаў пра формулу на нарадзе з урадам, якім у той час кіраваў Сяргей Румас. Тады ў разгары была харчовая вайна з Расеяй і канфлікт з увагі на брудную нафту.
А што цяпер?
«Рэжым у Беларусі разумее, што неабходны доступ да цвёрдай валюты, а гэта значыць, што трэба наладжваць экспарт у Еўразвяз», – сказаў у каментары «Белсату» эканаміст Віталь Алейнік.
Звесткі Еўрастату сведчаць: экспарт Беларусі ў ЕЗ летась абрынуўся на 55 % год да года. А калі параўноўваць з 2021-м, то падзенне склала ажно 74,5 %. Адначасова імпарт з Еўразвязу летась вырас на 24 % год да года і ледзь не дасягнуў максімуму за апошнія дзесяць гадоў. Дэфіцыт гандлю Беларусі з ЕЗ летась – € 6,7 млрд, паводле Статыстычнай службы Еўразвязу. Паводле Белстату, у мінулым годзе адмоўнае сальда гандлю з краінамі па-за СНД, куды ў тым ліку ўлучаныя чальцы ЕЗ, склала $ 6 млрд (у пераліку каля € 5,5 млрд).
Пры гэтым агульны экспарт тавараў з Беларусі апошнія тры гады моцна не вагаўся, аднак змяніліся кірункі паставак. Белстат хавае падрабязную статыстыку па краінах, даючы толькі разбіўку на краіны СНД і астатнія дзяржавы. З гэтых звестак вынікае, што экспарт партнёрам па-за СНД упаў з $ 16 млрд у 2021 годзе да $ 13 млрд у 2023-м. Гэтае падзенне скампенсавалі пастаўкі ў краіны былога Савецкага Саюзу і амаль усё тут прыпадае на Расею.
Незалежныя эканамісты пасціралі языкі, папярэджваючы пра небяспеку такой татальнай прывязкі да адной краіны, а ў нашым выпадку – дзяржавы, што развязала вайну ва Украіне і зазнае за гэта санкцыі. Логіка простая: калі галоўны партнёр з любой прычыны перастане купляць твае тавары, куды іх падзенеш і дзе атрымаеш за іх грошы?
І гэта не кажучы, што апошнім часам Беларусь узмацніла залежнасць ад расейскай інфраструктуры: багата экспарту ідзе праз тэрыторыю суседняй краіны, і Масква цяпер мае магчымасць заблакаваць гэтыя пастаўкі, напрыклад, падвысіўшы тарыфы на перавоз грузаў. І ніхто не дасць гарантыі, што Расея не згадае гэты аргумент у якой-кольвек спрэчцы з уладамі ў Менску.
Віталь Алейнік сумняецца, што без палітычных крокаў эканамічную праблему экспарту ўдасца развязаць:
,,
«Некалькі гадоў казалі, што будзем трымаць палітвязняў да апошняга, але настаў такі эканамічны момант, калі зразумелі, што без прынцыповых крокаў, якія датычаць і палітвязняў, і гібрыднай атакі на мяжы, і суўдзелу ў вайне ва Украіне немагчыма ўплываць на гандлёвыя плыні і неяк стрымліваць санкцыйны ціск».
Як мяркуе суразмоўца «Белсату», цяперашнія ўлады «успомнілі» пра існаванне еўрапейскага рынку праз праблемы ў гандлі з Усходам. Залежнасць ад Расеі і Кітаю эксперт назваў прыгонніцкай.
«Мы маем каласальны рост пратэрмінаванай вонкавай дэбіторскай запазычанасці, калі вы аддаяце тавар, але грошы за яго не атрымоўваеце. З пачатку года гэты паказнік вырас амаль на 15 %. У такіх варунках, калі вы цалкам залежныя ў вонкавым гандлі ад Усходу і калі гэта пачынае выкарыстоўвацца супраць вас, вам могуць папросту не плаціць. І вы нічога не можаце зрабіць, бо вы цалкам залежыце ад гэтых краінаў», – растлумачыў Алейнік.
Вагоны «Беларуськалію» у Клайпедскім порце ў Літве. (Фота: Birių krovinių terminalas / bkt.lt)
Эканаміст даследчага цэнтру BEROC Анатоль Харытончык на брыфінгу 22 ліпеня заявіў журналістам, што намаганні дыверсіфікаваць гандлёвыя патокі – слушныя:
«Вядома, санкцыі шкодзяць эканоміцы. І апошні пакет, натуральна, непрыемны, аднак мяркую, што ягоныя эфекты будуць звязаныя з тым, што і надалей будуць адаптавацца і людзі, і бізнес, і дзяржава да новых умоваў, і будуць фармавацца новыя ланцужкі паставак: калі раней было два пасярэднікі, цяпер будзе пяць, было пяць – стане восем. У выніку мы ўбачым узмацненне або падтрыманне высокага цэнавага ціску».
А палітычны аглядальнік радыё «Свабода» Валерый Карбалевіч не заўважыў нічога надзвычайнага ў загадзе Лукашэнкі знайсці новыя кошыкі для беларускіх яек.
«Гандаль захоўваецца, і таму цалкам нармальна, лагічна і рацыянальна не губляць рынак ЕЗ, а па магчымасці і пашырыць рынкі збыту. Пакуль усе спробы пашырыць экспарт у краіны «далёкай дугі» не вельмі атрымліваюцца. Калі вынесці за дужкі рынкі Расеі і Кітаю, то ва ўсе астатнія краіны не надта прасоўваецца беларускі экспарт, нягледзячы на візіты Лукашэнкі ў Афрыку, Манголію, яшчэ кудысьці», – сказаў Карбалевіч «Белсату».
Ён пры гэтым звярнуў увагу, што чыноўнікі не атрымалі ад кіраўніка рэжыму дакладных лічбаў:
,,
«Загад такі абстрактны: не было нейкіх лічбаў, што даводзім да вас такія лічбы, каб вы дасягнулі гэтых лічбаў. Была задача не губляць рынкі і па магчымасці не губляць іх. Ну, будуць старацца, а як старанне вымераць?»
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.