У студзені – красавіку ВУП вырас на 2,8 % год да года, месяцам раней – на 3,1 %. Пры гэтым, паводле прагнозу ўладаў, эканоміка мае вырасці сёлета на 4,1 %. Экспертка Настасся Лузгіна растлумачыла «Белсату», чаму ВУП адмаўляецца падпарадкоўвацца ўраду.