Вайна

Расейцы ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе з людзьмі на Сумшчыне

Расея скарыстала БПЛА-камікадзэ, які каля вёскі Біліполле ў Сумскай вобласці трапіў у аўтобус. Фота Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі
Расея скарыстала БПЛА-камікадзэ, які каля вёскі Біліполле ў Сумскай вобласці трапіў у аўтобус. Фота Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі
podpis źródła zdjęcia

Загінулі дзевяцёра асобаў, сямёра атрымалі раненні, з іх трое ў цяжкім стане.

Пасля ўчорашніх перамоваў пра замірэнне раніцай 17 траўня Расея зноў атакавала тэрыторыю Украіны. Гэтым разам расейцы скарысталі БПЛА-камікадзэ, які каля вёскі Білапілле ў Сумскай вобласці трапіў у аўтобус. Пра гэта паведаміла Сумская абласная вайсковая адміністрацыя.


Украінскі бок падкрэслівае, што ўдар быў нанесены па рэйсавым мікрааўтобусе, які перавозіў звычайных грамадзянаў маршрутам Білапілле – Сумы.


17–18 траўня ў Сумскай вобласці абвешчаныя днямі жалобы.


Паводле Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі, цягам содняў, з раніцы 16 траўня да раніцы 17 траўня 2025 года, Расея здзейсніла 85 нападаў на 31 населены пункт у 13 тэрытарыяльных грамадах вобласці. Найбольшая колькасць абстрэлаў зафіксаваная ў Сумскім, Канатопскім і Шосткінскім раёнах.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10