У Варшаве з 15 да 18 траўня праходзіць Міжнародны кніжны кірмаш. Ёсць на ім і стэнд беларускіх выдавецтваў. «Белсат» завітаў на выставу ў другі дзень яе працы, 16 траўня. Мы паглядзелі, якія сёлета выйшлі навінкі на роднай мове, ды пагутарылі з выдаўцамі і наведвальнікамі кірмашу, а таксама папрысутнічалі на прыняцці беларускіх выдавецтваў у Польскую кніжную палату.