навіны

Сітуацыя на мяжы: чэргі, спрэчкі, скаргі на літоўцаў

Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). Тэрэспаль, Польшча. 14 траўня 2024 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). Тэрэспаль, Польшча. 14 траўня 2024 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

У чатах пішуць пра выпадкі забароны на ўезд у Літву з польскім ВНЖ.

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі на 16 гадзінаў, выезду ў краіны ЕЗ чакаюць 520 аўтаў і 59 аўтобусаў. Самы хуткі варыянт – ехаць праз Латвію.
Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). Тэрэспаль, Польшча. 14 траўня 2024 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). Тэрэспаль, Польшча. 14 траўня 2024 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
У Берасці ў чарзе на выезд у Польшчу – 250 легкавікоў, паведамляе Памежны камітэт. У Telegram-чатах падарожнікі пішуць, што час чакання перавышае 20 гадзінаў. Паводле сведчанняў, перад «Варшаўскім мостам» дзяжураць работнікі ДАІ, якія кантралююць чаргу і не пускаюць «улезуноў».
У Тэрэспалі выезду ў Беларусь чакаюць каля 110 аўтаў, сёння ўначы мяжу праходзілі за 7 гадзінаў:


,,

«Палякі не спяшаючыся працавалі, на баку Беларусі ўсё хутка. Прыкладна за гадзіну прайшлі дзве мяжы».


У аўтобуснай чарзе ў бок Польшчы – 55 машынаў, чакаць давядзецца не менш за 12 гадзінаў. Як сведчаць у чатах, на падсаджванне ў бліжэйшыя да шлагбаума аўтобусы то бяруць, то не – стабільнасці бракуе.
Шлях дадому аўтобусам будзе каштаваць прыкладна 8 гадзінаў жыцця.
У «Каменным Лозе» – 180 легкавых аўтамабіляў у чарзе, час чакання, паводле паведамленняў у чатах, розны: у кагосьці – 19 гадзінаў, у кагосьці – 22.
На тым баку – 130 аўтаў. І прайсці ўдаецца хутчэй –прыблізна за 12 гадзінаў:


,,

«Доўга да заезду на мяжу, сам кантроль на абедзвюх межах – 3–3,5 гадзіны. Літва хутка. Нашыя даглядаюць усіх. Пыталі, ці вязём якія пасылкі і перадачкі».


Падарожнікі таксама наракаюць, што літоўскія службоўцы пры выездзе ў Беларусь раз-пораз пытаюць, колькі вязеш еўраў гатоўкаю, і могуць не пусціць, калі болей за 60. Спасылаюцца на санкцыі, хаця ні ў якіх дакументах такі ліміт не замацаваны. Пагатоў, як сцвярджаюць у чатах, абмежаванне не датычыць «асабістых патрэбаў фізічных асобаў».
Пішуць яшчэ пра выпадкі, калі літоўцы не пускалі з польскім ВНЖ, хаця гэта не масавая гісторыя:


,,

«Хутчэй падобна на блытаніну, маюцца паведамленні, што людзі з картамі побыту праехалі. Ёсць пэўная змена, што асабліва шчыруе ў гэтым пытанні».


У «Каменным Лозе», паводле Памежнага камітэту, у чарзе чатыры аўтобусы. У чатах сведчаць, што чакаць даводзіцца каля пяці гадзінаў. Прыкладна столькі ж, калі вяртацца ў Беларусь.
пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
У «Беняконях» – 90 легкавікоў, прыкладны час чакання – 19 гадзінаў. У «Шальчынінкаі» ў бок Беларусі – 35 аўтаў. Тыя, хто ўчора стаў у чаргу, правёў на мяжы каля 10–11 гадзінаў.
«Літовец паглядзеў на машыну, спраўдзілі дакументы і адбіткі пальцаў і выпусцілі. У нашых усе рэчы дасталі, сумкі адкрылі, прамацалі. У нішу запаскі зазірнулі. Спыталі, адкуль едзем, колькі грошай вязём. Металадэтэктарам праверылі ўсіх людзей».
Сведчаць, што tax-free літоўскія службоўцы адзначаюць на харчы, недарагую вопратку і «IKEA»: «Больш нічога нельга, асабліва электратавары або нешта дарагое».
Аўтобуснай чаргі ў «Беняконях» няма, пасажыраў афармляюць менш за тры гадзіны што ў адзін, што ў другі бок.
Калі пашчасціць, то літоўцы на выезд у Беларусь багаж глядзець не будуць, затое нашыя службоўцы пільнуюць:


,,

«Увесь багаж на сканер, выбарачна – дэталёвы агляд, розныя пытанні».


Мытны кантроль на заезд у Літву – латарэя. Хтосьці піша, што рэчы правяралі павярхоўна і вельмі хутка, хтосьці сведчыць, што службовец «правяраў усе сумкі старанна».
У «Грыгораўшчыне» на выезд у Латвію чаргі няма, на ўсё пра ўсё патрабуецца 40 хвілінаў. На тым баку мяжы – 25 аўтаў, чакання на некалькі гадзінаў.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10