навіны

Супрацоўнік «Нафтана», які ўдзельнічаў у забастоўцы скончыў жыццё самагубствам

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

За тыдзень да гэтага яго затрымлівалі сілавікі

30 траўня пайшоў з жыцця Уладзімір Крысёнак, аператар 6-ага разраду вытворчасці №3 ААТ «Нафтан». Яго знайшлі дома павешаным. За тыдзень да гэтага яго затрымлівалі сілавікі, паведамляе «Вясна».
Уладзімір Крысёнак. (Фота: spring96.org)
Уладзімір Крысёнак. (Фота: spring96.org)
Уладзімір Крысёнак далучыўся да агульнанацыянальнай стачкі восенню 2020 года. Ён быў кандыдатам на пасаду старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза супрацоўнікаў «Нафтан» у 2021 годзе.
24 траўня Уладзімір быў затрыманы прадстаўнікамі сілавых структур і праз 72 гадзіны выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Як мяркуюць знаёмыя Уладзіміра, прычынай затрымання магла паслужыць актывізацыя розных сілавых структур пасля нядаўняй публікацыі ў СМІ відэа, якое адлюстроўвае жудасны тэхнічны стан устаноўкі, на якой калісьці працаваў Уладзімір. Вядома, што сілавікі пагражалі яму 12 гадамі зняволення.
Нагадаем, што ў Беларусі працягваецца пераслед незалежных прафсаюзаў. 14 красавіка незалежны прафсаюз РЭП быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. 19 красавіка адбыўся ператрус у менскім офісе незалежнага прафсаюзу металістаў, на сябраў аб’яднання былі заведзеныя крымінальныя справы.
Раман Лугоўскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10