Пасля затрымання рускамірскай прапагандысткі Вольгі Бондаравай у сацсетках сталі жартаваць і абмяркоўваць падзею. Сабралі самае цікавае адтуль, а блогер Арцём Шапараў распавёў, чаму яму не вельмі смешна.
Блогер Андрэй Павук апублікаваў у інстаграм фотаздымак з лістом, на якім напісана «Не я, не мы Ольга Бондарева» з адсылкай на акцыю падтрымкі «Я / Мы». Відаць, Павук выражае сваю антыпадтрымку.

Журналіст і комік Міхась Ільін не ўтрымаўся і пажартаваў пра Бондараву два разы:

Блогер Джыпсінкоў прыдумаў, які можа быць дыялог у камеры, дзе сядзіць Вольга Бондарава:

Ён таксама апублікаваў карцінку з адсылкай на фотаздымкі, з якіх прыбіралі непажаданых Іосіфу Сталіну людзей, якія раней былі набліжанымі да яго:

«Бонстыкі нанеслі зваротны ўдар!», – піша карыстальнік _ycoфoбия в Бeлapycи, згадваючы, як Бондарава скардзілася на «Еўраопт» праз прапаганду ЛГБТ с дапамогай цацак «бонсцікаў».
Сатырычны тэлеграм-канал «Советская Белоруссия» змяніў назву на «Советская Белоруссия», дадаўшы апошнюю частку з назвы тэлегра-канала Вольгі Бондаравай, а пасля гэтага пажадаў падпісчыкам «прыемных содняў» і апублікаваў выдуманую навіну пра тое, што пра Бондараву здыме фільм дэпутат Ігар Марзалюк:
Вольга Бондарава часам выклікае смех сваімі дзеяннямі і заявамі, але яна таксама спрычынілася да страшных падзеяў і рэпрэсіяў. Менавіта яна напісала данос на палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна, які загінуў за кратамі, нагадвае ў размове з «Белсатам» блогер Арцём Шапараў.
«Яна поўны антыпатрыёт Беларусі. Яе заўсёды абураў беларуская мова, надпіс па-беларуску і агучка ў метро. Яе раздражняюць беларусы, якія памятаюць беларускую гісторыю і хочуць больш беларускай у Беларусі. Таму мы былі яе ворагамі. Яна топіць за" рускі свет". Такіх людзей трэба або з краіны выдвараць, або судзіць.
Хацела б пасмяяцца і сказаць, што яна гэтага заслужыла, але з другога боку, успамінаючы Алеся Пушкіна, на якога яна даносіла, то становіцца нават складана сарказмаваць і сказаць "гэтак ёй і трэба". Па сутнасці яна выпрабуе тое, што адчувалі сотні і сотні беларусаў. Гэта чалавек глыбокага памылкі на самай справе. Беларуская прапаганда зламала ёй мозг», – заключае Арцём Шапараў.
Арсен Рудэнка belsat.eu