навіны

Курс долара зноў знізіўся. Што адбываецца на валютным рынку?

Беларускія рублі і долары ЗША. Менск, Беларусь
Беларускія рублі і долары ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Нацыянальны банк вызначыў курс валютаў на выходныя і панядзелак, 31 сакавіка. Курс долара знізіўся на 0,83 капейкі да Br 3,1176, а расейскі рубель вырас на 0,64 капейкі да Br 3,6634 за сто расейскіх рублёў. Расказваем, што адбываецца з курсам валютаў.

Еўра таксама знізіўся на 0,81 капейкі да Br 3,3591. Разам з доларам яны на мінімуме за апошнія дзевяць дзён. Юань упаў да беларускага рубля да 1,25 капейкі да Br 4,2147 за дзесяць юаняў.


Нягледзячы на чарговае ўмацаванне беларускага рубля да долара, назіраюцца прыкметы зніжэння яго курсу ў будучыні.


Як адзначала «Белсату» экспертка BEROC Анастасія Лузгіна, умацаванне беларускага рубля да долара і еўра звязанае з ростам расейскага рубля да гэтых валютаў. Беларускі рубель не капіюе, але паўтарае траекторыю расейскага праз тое, што эканомікі Беларусі і Расеі моцна звязаныя.

Расейскі рубель умацоўваецца да долара з пачатку года ў выніку паляпшэння сітуацыі з вонкавым гандлем, што прывяло да прытоку валюты ў Расею.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пункт абмену валюты каля Камароўскага рынку ў Менску, Беларусь. 6 верасня 2021 года. Фота: Белсат

Беларусам не хапае новых долараў. Што адбываецца?

навіны

Аднак сітуацыя ў расейскім вонкавым гандлі найбліжэйшым часам можа пагоршыцца, што паверне дынаміку курсу долара ў іншы бок.


«У найбліжэйшыя месяцы верагоднае пэўнае пагаршэнне сітуацыі ў гэтым кірунку, калі будзе больш актыўная дынаміка ў імпарце і ў залежнасці ад кошту энерганосьбітаў – як будзе паступаць валюта ад экспарту. У гэтым выпадку расейскі рубель можа развярнуцца ў бок зніжэння», – распавяла Анастасія Лузгіна.


Апрача таго, на курс долара ўплывае палітыка. Пакуль перамовы паміж ЗША, Расеяй і Украінай даюць станоўчыя чаканні адносна расейскіх справаў, валюта нашай суседкі таксама ўмацоўваецца. Аднак і тут сітуацыя можа рэзка змяніцца.


«Калі прагнозы станоўчыя, інвестары гэта добра ўспрымаюць і рубель умацоўваецца, што мы і назіралі. Калі чаканні стануць негатыўнымі, верагодная дынаміка ў бок зніжэння расейскага рубля», – адзначыла экспертка.


Пакуль беларускі рубель займае даволі моцную пазіцыю адносна долара і еўра, гэта добры час для тых, хто прывык адкладаць грошы ў валюце.


Аднак пры рашэнні аб куплі валюты экспертка раіць не мітусіцца і памятаць, што курс можа вагацца.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10