навіны

Хроніка рэпрэсіяў супраць беларускага народу за 5 чэрвеня

«Белсат» распавядае пра рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць беларускага народу, здзейсненыя 5 чэрвеня.

«Белсат» распавядае пра рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць беларускага народу, здзейсненыя 5 чэрвеня.
Затрыманаму журналісту выставілі абвінавачванне па крымінальнай справе, але ў чым канкрэтна яго вінавацяць – невядома. Імаверна, неўзабаве яго перавядуць у СІЗА-1. У няволі ў Любенчука пагоршылася здароўе.
Летась 24-гадовы кухар Арцём Мядзведскі быў пакараны 3 гадамі «хіміі», яго выправілі ў папраўчую ўстанову № 45 пад Камянцом. У лютым 2022 года ён уцёк з «хіміі», але ў сярэдзіне красавіка яго зноў затрымалі. Цяпер суд пастанавіў перавесці палітвязня ў калонію на 9 месяцаў. Яго этапавалі ў калонію № 22 у Івацэвічах («Воўчыя норы»).
Па версіі пракуратуры, жанчына 4 студзеня патэлефанавала на лінію «102» і выказала сваё стаўленне да Лукашэнкі. 2 ліпеня суд Асіповіцкага раёна асудзіў 45-гадовую бабруйчанку на 2 гады «хіміі».
Ейны тэлефон і камп’ютар забралі ў СК. Падставай для следчых дзеянняў стаў пост жанчыны ў Фэйсбуку (імаверна, маецца на ўвазе допіс, дзе яна ў рэзкіх выразах пракаментавала візіт у Беларусь патрыярха Кірыла). Акрамя таго, у аўторак Ціну Палынскую чакае суд па адміністратыўнай справе.
Мужчыну затрымалі яшчэ 3 чэрвеня на яго ўчастку на лецішчы. Пакуль Сяргей Гунь знаходзіцца ў ІЧУ Сенніцкага раёна. Паводле па папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць 342 («Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10