Расейскі генерал-маёр Раман Кутузаў загінуў падчас баёў на Данбасе.
навіны
Ва Украіне загінуў яшчэ адзін расейскі генерал

podpis źródła zdjęcia
Расейскі генерал-маёр Раман Кутузаў загінуў падчас баёў на Данбасе. Пра гэта паведаміў шэраг расейскіх і ўкраінскіх крыніцаў.
Карэспандэнт расейскага тэлебачання Аляксандр Сладкоў сцвярджае, што Кутузаў загінуў у баі, калі «павёў у атаку» сваіх падначаленых.
Інфармацыйныя рэсурсы «ЛДНР» паведамляюць, што генерал загінуў каля Мікалаеўкі на Луганшчыне. Украінскія медыі сцвярджаюць, што гэта адбылося ля трасы Арцёмаўск – Лісічанск, а сам Кутузаў камандаваў армейскім корпусам «ДНР».
«Медуза» адзначае, што раней Кутузаў згадваўся на сайце Міністэрства абароны РФ як кіраўнік 5-й, а потым 29-й агульнавайсковай арміі.
Глеб Нержын belsat.eu