У чым падазраюць Ціну Палынскую, невядома.
Пра наведанне сілавікоў паведаміў у Facebook муж журналісткі Аляксандр.
,, «Ціну збіраюцца арыштаваць!» – паведаміў ён.
Пазней высветлілася, што Ціну Палынскую ўсё ж не затрымалі. У сваім Фэйсбуку яна распавяла, што тэлефон і кампʼютар забралі ў СК. Падставай для следчых дзеянняў стаў пост жанчыны у Фэйсбуку (імаверна, маецца на ўвазе допіс, дзе яна ў рэзкіх выразах пракаментавала візіт у Беларусь патрыярха Кірыла).
Акрамя таго, у аўторак Ціну Палынскую чакае суд па адміністратыўнай справе – за той жа допіс і за жоўтую стужку на сумцы.
Глеб Нержын belsat.eu