навіны

Украіна пастанавіла пакуль не экспартаваць збожжа праз Беларусь

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Мы пакуль не гатовыя ісці ў гэтым фармаце».

Украіна не гатовая разглядаць пытанне экспарту свайго збожжа праз тэрыторыю Беларусі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з журналістамі 6 чэрвеня.
Уладзімір Зяленскі. (Фота: president.gov.ua)
Уладзімір Зяленскі. (Фота: president.gov.ua)


,,

Што да Беларусі: гэтая інфармацыя адкрытая. Нам прапаноўвалі ехаць праз Беларусь чыгункай (экспартаваць збожжа). Мы нават разумеем, які аб’ём. Але мы разумеем, для чаго нам гэта прапаноўвалі. Мы пакуль не гатовыя ісці ў гэтым фармаце і дапамагаць нашым «дружалюбным» суседзям», – заявіў Зяленскі.


Таксама Уладзімір Зяленскі заявіў, што ні ён, ні кіраўнік МЗС Украіны Дмытро Кулэба не запрошаныя на сустрэчу ў Анкары 8 чэрвеня, на якой будзе разглядацца пытанне чарнаморскага суднаходства. Аднак на ёй будзе прысутнічаць кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў.
Зяленскі адзначыў, што абмяркоўваў з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам пытанне пасярэдніцтва турэцкага боку ў разблакаванні ўкраінскіх партоў.
«Для нас важна тое, што мы гатовыя выпускаць збожжа… Каб быў бяспечны калідор з караблёў – каб той ці іншы флот той ці іншай дзяржавы забяспечыў нам вываз гэтага збожжа. Вось і ўсё. І тут мы размаўлялі і з Брытаніяй, і з Турцыяй. Турцыя цяпер знаходзіць фармат, як нам даць гарантыі… Я думаю, дзеля гэтага яны сустракаюцца з расейцамі, каб Расея дала Турцыі гарантыі, што з іх караблямі нічога не здарыцца. Я так лічу. Але, тым не менш, дэталі іх сустрэчы мне невядомыя пакуль што», – заявіў Зяленскі.
Раней, 3 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка стэлефанаваўся з генеральным сакратаром ААН Антонью Гутэрышам і выставіў умову, пры якой ён пагодзіцца на транзіт украінскага збожжа праз Беларусь: гэтыя парты мусяць быць адкрытыя і для беларускіх тавараў.
Алена Рувіна belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10