навіны

Супраць камерцыйнага дырэктара «Silver Screen» распачалі крымінальную справу за пратэсты

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Раней Дземідовіч працаваў на розных пасадах у камандзе парталу TUT.by.  

На камерцыйнага дырэктара сеткі кінатэатраў «Silver Screen» Аляксандра Дземідовіча, затрыманага ў канцы траўня, завялі крымінальную справу. Пра гэта паведамляе Zerkalo.io.
На адным з каналаў сілавікоў з’явілася «пакаяннае» відэа Дземідовіча, у якім ён прызнаўся ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 2020 года.
Паведамляюць, што на Аляксандра завялі крымінальную справу паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Аляксандра Дземідовіча затрымалі на працоўным месцы 25 траўня. На яго склалі адміністратыўны пратакол нібыта за «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы», мужчыну прызначылі 15 содняў арышту.
Раней Дземідовіч працаваў на розных пасадах у камандзе парталу TUT.by.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10