навіны

NATO: «Расея – найбольшая пагроза бяспецы Захаду»

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Неўзабаве мае распачацца саміт краін NATO у Мадрыдзе

Неўзабаве мае распачацца саміт краін NATO у Мадрыдзе. Кіраўнік Альянсу Енс Стольтэнбэрг адзначыў, што гэтая сустрэча можа стацца фундаментальным зрухам у сістэме калектыўнай бяспекі Еўропы. Ён таксама паведаміў, што з кожнай расейскай ракетай, якая б’е па гарадах Украіны, рашучасць Захаду дапамагчы абараніць гэтую краіну ўзрастае, паведамляе ВВС.
Краіны НАТО. (Фота: nato.int)
Краіны НАТО. (Фота: nato.int)
Пакуль лідары NATO рыхтуюцца прыбыць на чарговы саміт у Мадрыд, лідар альянсу Енс Стольтэнбэрг абвясціў, што на ім можа адбыцца фундаментальны зрух у сістэме стрымлівання і бяспекі NATO. Гэты саміт, паводле яго слоў, дасць зразумець, што Расея з’яўляецца самай значнай і непасрэднай пагрозай бяспекі Захаду.
Такім чынам, цяпер перадавая абарона ва Усходняй Еўропе будзе ўзмоцнена, сілы хуткага рэагавання NATO будуць рэзка павялічаны да больш чым 300 000 вайскоўцаў, а на саміце будзе ўзгоднены комплексны пакет дапамогі для Украіны.
Але краіны NATO таксама падвяргаюцца крытыцы з боку Украіны за тое, што яны занадта павольна адпраўляюць зброю далёкага радыусу дзеяння, неабходную для стрымлівання расейцаў.
Таксама прэмʼер-міністр Эстоніі нядаўна абвінаваціў NATO у тым, што Альянс недастаткова робіць для стрымлівання расейскай агрэсіі, пакуль яшчэ не стала занадта позна.
Раман Лугоўскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10