Палітычны пераслед працягваецца.
навіны
У Глыбокім з электрасетак звольнілі з палітычных матываў адразу каля 30 асобаў

podpis źródła zdjęcia
У пачатку сакавіка з Глыбоцкіх электрычных сетак з палітычных матываў звольнілі адразу каля 30 асобаў, піша «Віцебская Вясна».
Людзі засталіся без працы не толькі за тое, што хадзілі на акцыі ў 2020 годзе, але і за тое, што ставілі подпісы не за Лукашэнку, за тое, што дапамагалі фінансава тым, каго ўлады незаконна штрафавалі, дый увогуле за салідарнасць з іншымі беларусамі і нелаяльнасць да цяперашніх уладаў у Беларусі.
Спісы на звальненне нелаяльных да ўладаў пасля 2020 года паступілі бадай у кожнае прадпрыемства ў Беларусі. Але кіраўнікі заступаліся за людзей, не спяшаліся са звальненнямі. Але цяпер паступіла ўказанне ідэолагам на прадпрыемствах: калі не пачнуцца большыя звальненні, то іх саміх прыбяруць з працы.
Шмат каму на прадпрыемствах Віцебшчыны не працягваюць кантрактаў, пачало развівацца стукацтва.
Звольненыя з палітычных матываў атрымліваюць воўчы білет – уладкавацца на новую працу вельмі складана.
Алена Аляксандрава belsat.eu