навіны

Андрэй Янушкевіч распавёў, які твор Стывэна Кінга будзе першым перакладзены на беларускую мову

Андрэй Янушкевіч на кніжным кірмашы ў Беластоку. (Фота: Радыё Рацыя)
Андрэй Янушкевіч на кніжным кірмашы ў Беластоку. (Фота: Радыё Рацыя)
podpis źródła zdjęcia

А таксама – як заключаўся кантракт з сусветна вядомым пісьменнікам.

На кніжнай выставе, якая праходзіць 21–23 красавіка ў Беластоку, выдавец Андрэй Янушкевіч распавёў, што пераклад твораў Стывэна Кінга на беларускую мову будзе распачаты з раману «Ззянне», піша радыё «Свабода».
Андрэй Янушкевіч на кніжным кірмашы ў Беластоку. (Фота: Радыё Рацыя)
Андрэй Янушкевіч на кніжным кірмашы ў Беластоку. (Фота: Радыё Рацыя)
20 красавіка стала вядома, што беларускае выдавецтва «Янушкевіч», якое цяпер працуе ў Варшаве, заключыла кантракт са Стывэнам Кінгам на пераклад ягоных твораў на беларускую мову. Дырэктар выдавецтва распавёў, як быў заключаны кантракт з сусветна вядомым пісьменнікам. Камунікацыя адбывалася праз агента.
«Ты знаходзіш агента, які займаецца пісьменнікам, пішаш яму ліст, расказваеш пра сябе, робіш яму прапанову. Яны разглядаюць і пагаджаюцца або не. Адзінае, што досыць шмат часу гэта заняло: месяцы тры-чатыры», – падзяліўся Андрэй Янушкевіч.
Беларускі выдавец сказаў, што захацеў перакладаць творы Стывэна Кінга праз ягоную стабільную папулярнасць, высокія рэйтынгі, арыгінальнасць аўтарскага стылю. Паўплываў таксама палітычны падтэкст.


,,

«Стывэн Кінг адным з першых забраў правы ў расейцаў. Цяпер ягоныя кнігі не выдаюцца на расейскай мове, – зазначыў Янушкевіч. – Ён пладавіты, піша новыя раманы. Мы падумалі на перспектыву, што не варта пакідаць беларускага чытача без новых кніг Стывэна Кінга. Зараз мы зробім усё, каб кнігі выходзілі па-беларуску, а не на расейскай мове. Гэта была нашая матывацыя».


Андрэй Янушкевіч не бачыўся са Стывэнам Кінгам, а таксама не размаўляў з ім праз тэлефон ці відэасувязь, бо гэта – «лішняя трата энергіі». Уся камунікацыя вялася праз агентаў электроннай поштаю.
«Раней, каб заключыць дамовы, служылі такія выставы ў Франкфурце, Лондане, куды прыязджалі выдаўцы, агенты. Яны сустракаліся, дамаўляліся, падпісвалі дамову. Сёння гэтага ўсяго не трэба. Існуе практыка электроннага подпісу. Так заключаюцца ў сучасным свеце дамовы», – распавёў выдавец.
Андрэй Янушкевіч на кніжным кірмашы ў Беластоку. (Фота: Радыё Рацыя)
Андрэй Янушкевіч на кніжным кірмашы ў Беластоку. (Фота: Радыё Рацыя)
Андрэй Янушкевіч зазначыў, што праца выдавецтва ў Польшчы цяпер ідзе гэтак жа актыўна, як некалі ў Беларусі, і ў яе ёсць перспектывы развіцця, бо «выдавецкі рынак у Польшчы прадстаўляе нашмат лепшыя магчымасці».
«Тут мноства інструментаў, якія ў Беларусі толькі ў зародку. Выдатны выбар друкарак, паліграфічных матэрыялаў, выдатныя магчымасці для распаўсюду кніг з дапамогай паштовай перасылкі», – сказаў выдавец.
21–23 красавіка ў Беластоку праходзіць кніжны кірмаш. Адзін са стэндаў займаюць беларускія кнігі. На ім можна знайсці выданні Андрэя Янушкевіча, беларускай бібліятэкі Kamunikat.org, выдавецтва «Цымбераў», гістарычныя кнігі, выдадзеныя ў расейскім выдавецтве «Інбелкульт». Шмат дзіцячай літаратуры. На беларускім стэндзе можна паспець набыць рарытэтныя ўжо асобнікі «Arche» (некаторыя з іх прызналі экстрэмісцкімі ў Беларусі) і дзіцячыя часопісы ад «Нашай нівы» – «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!».
Вялікая кніжная выстава пройдзе ў канцы траўня ў Варшаве, там таксама будзе працаваць беларускі павільён.
Марыя Міхалевіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10