навіны

Пра злоўжыванні ў палку Каліноўскага і несумленных палітыкаў. На паліграфе – Бяспалаў

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Дэтэктар хлусні пройдзе блогер, былы беларускі добраахвотнік Сяргей Бяспалаў.



У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» дэтэктар хлусні пройдзе блогер, былы беларускі добраахвотнік Сяргей Бяспалаў.
– Гэта трэці раз, калі вы праходзіце тэставанне на паліграфе? – Так. – Першы раз быў, наколькі я ведаю, у СБУ. – Ага… – Другі раз? – Другі раз тут, у Варшаве, гэта ўжо калі я прыходзіў да Паспалітага рушэння, таксама была праверка. – І цяпер у нас. – І цяпер у вас. – Якія адрозненні? Ну, напрыклад, з СБУ? Наколькі ў нас камфортна? – Ну, я ж казаў, што калі ты прыходзіш у СБУ, там на цябе надзяваюць шапку і ты проста не бачыш нават, куды ты ідзеш. І камфортнасць і тут, і там, паўсюль у прынцыпе, аднолькавая. Ну, неяк так. – У вас ёсць розныя медыярэсурсы. Мусіць, адзін з самых вядомых – гэта Telegram-канал «Мая краіна Беларусь». Там вялікая колькасць падпісчыкаў. У вас былі калі-небудзь думкі прадаць яго? – Былі. – А думалі, за якія грошы вы б прадалі? – Была прапанова – 200 тысяч долараў, але я адмовіўся. – Ці прадалі б свой тэлеграм-канал за мільён долараў? Вы адказалі? – Не.
– І наш паліграф вам не верыць.
Скрыншот з відэа: БЕЛСАТ NEWS / YouTube
Скрыншот з відэа: БЕЛСАТ NEWS / YouTube
– Вы верыце, што магчымае вызваленне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі ў найбліжэйшы год? – Не. – Ці верыце вы, што магчымае вызваленне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі тымі сіламі, якія ёсць цяпер? – Не. – Вы сапраўды гатовыя пайсці вызваляць Беларусь ад Лукашэнкі коштам уласнага жыцця? – Так. – Вам было калі-небудзь сорамна за тое, што вы беларус? – Так. – Вы сапраўды гатовыя пайсці вызваляць Беларусь ад Лукашэнкі коштам уласнага жыцця? – Так. Калі такі момант надыдзе, бо цяпер такога моманту няма, і ісці вызваляць Беларусь – гэта самагубства.
Паліграф: хлусня.
– Вы пакінулі Украіну праз канфлікт у палку Каліноўскага? – Так. – І наш паліграф вам верыць. Што гэта за канфлікт? – Там быў канфлікт моцны. І праз там нейкі тыдзень-два выйшаў батальён «Тэрор» са складу палка Каліноўскага. Тады сварыліся ўсе, і быў такі хаос.
Скрыншот з відэа: БЕЛСАТ NEWS / YouTube
Скрыншот з відэа: БЕЛСАТ NEWS / YouTube
– Чаму? – Чаму? Ну, магчыма, у палку Каліноўскага няма сапраўдных афіцэраў. На жаль, усе людзі, якія ў кіраўніцтве палка, у іх няма афіцэрскага звання. І каб былі афіцэры, каб людзі былі з адукацыяй, яны б маглі б разруліць, мне здаецца, канфлікт. Гэтае кіраўніцтва выйшла ўсё з «Азову», і гэта былі маленькія групоўкі. То бок 10, 20, 30 асобамі яны могуць кіраваць. Калі полк разросся да 300 чалавек, то ім стала цяжка кіраваць. І людзі, вядома, розныя, людзі з рознымі поглядамі, з рознымі мэтамі. І гэта прывяло да таго, што пачаўся канфлікт. – Які канфлікт? Праз грошы? – Кіраўніцтва заўсёды хацела манапалізаваць увесь добраахвотніцкі рух. – Вам трэба было выплочваць нейкія грошы? – Ёсць дзесяціна ў палку такая, што кожны з заробкаў плаціць 10 адсоткаў. Тут больш, хутчэй, нейкі маральны бок. Што вось нездаровая атмасфера. – Білі? – Мяне не. – Але кагосьці білі? – Бывала. – За што? – За розныя рэчы.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10