навіны

Помста сілавікам за непадтрыманне гвалту і пагроза бясконцых выракаў для палітвязняў. Рэпрэсіі 5 лютага

Ахова папраўчай калоніі № 3 «Віцьба». (Фота: «Вясна» / spring96.org)
Ахова папраўчай калоніі № 3 «Віцьба». (Фота: «Вясна» / spring96.org)
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

У Жодзіне затрымалі пяцёх былых супрацоўнікаў МУС, якія запісвалі звароты да калегаў і асудзілі гвалт пасля выбараў 2020 года. Паводле якога артыкула іх абвінавачваюць, пакуль не вядома. Пра гэта – у чарговым аглядзе палітычнага пераследу, што не сціхае ў Беларусі чацвёрты год.
Ахова папраўчай калоніі № 3 «Віцьба». (Фота: «Вясна» / spring96.org)
Ахова папраўчай калоніі № 3 «Віцьба». (Фота: «Вясна» / spring96.org)
У Жодзіне на мінулым тыдні затрымалі былых супрацоўнікаў гарадскога аддзелу ўнутраных справаў, якія запісвалі звароты да сілавікоў і асудзілі гвалт пасля выбараў 2020 года. Пад пераслед трапілі:
Яны цяпер у СІЗА на Валадарскага ў Менску.
На палітзняволеную Вікторыю Кульшу плануюць завесці трэцюю крымінальную справу нібыта за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі», даведаліся праваабаронцы «Вясны». Летась жанчыну двойчы судзілі паводле гэтага артыкула, і двойчы вырак быў аднолькавым: год няволі.
У Ваўкавыску сілавікі затрымалі двух братоў. Вядома, што адзін з іх – супрацоўнік «Белакту». Яны нібыта ўдзельнічалі ў пратэстах і распаўсюджвалі «экстрэмісцкія матэрыялы».
Жыхару Вялейкі прызначылі паўтара года «хіміі» і штраф у 4 тысячы рублёў нібыта за «абразу прадстаўніка ўлады». Такі вырак 53-гадоваму Аляксандру Малікаву агучыў суддзя суда Лідскага раёну Уладзімір Федаровіч. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымоўваў пракурор Мікіта Мыслявец. Падставаю для пераследу стаўся каментар на адрас камандзіра вайсковай часткі.
У Наваполацку пачаўся суд над бубначом гурту «Paranoia Dolls» Дзмітрыем Шалакам. Яго абвінавачваюць паводле артыкулаў аб абразе прадстаўніка ўлады і абразе Лукашэнкі. Працэс вядзе суддзя Віталь Лапко. Музыку затрымлівалі ўлетку летась, тады ён атрымаў арышт.
«З’явіўся ў суд, але мне паведамілі, што ніякай справы няма». Віцебскі актывіст Барыс Хамайда прыйшоў на пасяджэнне, аднак яго там не чакалі. Днямі на пенсіянера склалі пратакол і далі позву ў суд на 5 лютага. Але справы там не было, і ў канцылярыі параілі пазваніць у РАУС і самастойна даведацца пра дакументы. «Не збіраюся рабіць іхную працу. Няхай зараз шукаюць мяне», – напісаў Хамайда ў сваім Facebook.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10