навіны

Прыхільніца «русского мира» Мірсалімава трапіла ў базу «Беспорядки»

Эльвіра Мірсалімава. (Фота: Эльвира Мирсалимова / Facebook)
Эльвіра Мірсалімава. (Фота: Эльвира Мирсалимова / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Не дапамаглі апраўдацца нават эфіры ў прапагандыста Салаўёва.

Прыхільніца «русского мира» і Z-актывістка Эльвіра Мірсалімава трапіла ў базу «Беспорядки». Туды ўключаюць людзей, асуджаных паводле «палітычных» адміністратыўных артыкулаў. Яна абураецца, а ў каментарах пад ейным допісам на Facebook крытыкуюць міліцыю і ідэолагаў.
Эльвіра Мірсалімава. (Фота: Эльвира Мирсалимова / Facebook)
Эльвіра Мірсалімава. (Фота: Эльвира Мирсалимова / Facebook)
Мірсалімаву судзілі ў лютым за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі і прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі.
«Адміністрацыя майго раёну выклікае мяне на “прафілактычную гутарку”: раскажуць, напэўна, як дрэнна быць “бэчэбэшніцай і нацысткай”. Як і меркавала: затрыманне, арышт і асуджэнне стануць толькі пачаткам “прыгодаў” для мяне і маёй сям’і», – скардзіцца Мірсалімава.
У каментарах пад сваім допісам яна распавядае, як сварылася з міліцыяй. Мяркуючы з паведамлення, калі яе затрымлівалі, міліцыянты смяяліся з яе:


,,

«Я канваірам, што надзяваюць мне кайданкі, і іншым супрацоўнікам, якія насміхаюцца з мяне, – маўляў, “затое бэчэбэшніца” – задала пытанне: “А ці не вашыя калегі ахоўвалі дазволенае менскімі ўладамі мерапрыемства, прысвечанае стагоддзю БНР”?»


У каментарах пад допісам Мірсалімавай падказваюць, як трэба было спрачацца з міліцыяй.
«Нагода спытаць з іх, як яны так напрацавалі, што здарыўся жнівень 2020-га», – піша адзін з карыстальнікаў Facebook. Другі крытыкуе ідэолагаў, якія маўчалі пасля выбараў 2020 года.
Мірсалімава абураецца, што «свае выступы 7 і 9 жніўня на канале ў У. Салаўёва я ім таксама падала», але, падобна, гэта не дапамагло.
Мірсалімава не саромеецца казаць, што беларусы – гэта расейцы. А яшчэ яна назвала Сталіна вялікім дзеячам гісторыі і прапанавала паставіць яму помнік у Беларусі. У 2019 годзе жанчына спрабавала трапіць у Палату прадстаўнікоў, але на сваім участку ў Віцебску набрала ўсяго 15 галасоў.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10