«Узмацненне жорсткасці ў выдачы візаў». З польскімі візамі стане складаней, а PBH не вернуць
04.04.2024, 07:01
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Былі выпадкі, калі дакументы для PBH падраблялі, сцвярджае ўладальнік IT-кампаніі.
Ужо больш за два месяцы, як Польшча перастала выдаваць візы «Poland.Business Harbour», бо праграма «не апраўдала надзеяў». Разам з аб’явай аб закрыцці праграмы польскае МЗС абяцала падумаць над іншымі магчымасцямі для спецыялістаў, якія патрэбныя польскай эканоміцы. «Белсат» даведаўся, чаго чакаць беларусам. А таксама пагаварыў з тымі, хто рабіў візу PBH, каб зразумець, як яе выкарыстоўвалі.
Польская віза. Менск, Беларусь. 1 верасня 2022 года. (Фота: Белсат)
Паводле звестак, якія Міністэрства замежных справаў Польшчы паведаміла «Белсату», з пачатку дзеяння праграмы PBH да красавіка 2024 года спецыялісты з беларускага IT атрымалі 90 180 візаў.
,,
«Пасля заканчэння праграмы 26 студзеня 2024 года новыя заявы не прымаюцца, у той час як заявы, пададзеныя да згаданай даты, працягваюць разглядаць», – адзначае МЗС Польшчы.
Таксама ў ведамстве кажуць, што цяпер вядзецца праца для «вызначэння прыярытэтаў польскай міграцыйнай палітыкі, што паўплывае на ўзмацненне жорсткасці сістэмы выдачы візаў». Замежнікі, якія шукаюць працу ў польскім IT, усё яшчэ могуць падавацца на візы, але на агульных падставах.
У студзені 2024 года МЗС назваў «Poland.Business Harbour» праграмай, якая не апраўдала спадзяванняў. Тады ж МЗС адзначала, што ў медыях былі згадкі пра тое, што візы выкарыстоўвалася не паводле прызначэння. Напрыклад, выданне «Rzeczpospolita» паведамляла, што толькі кожны сёмы беларус, які атрымаў візу PBH, пераехаў у Польшчу. Пры гэтым МЗС Польшчы не адказаў «Белсату», на які вынік праграмы разлічвалі.
На думку журналіста «Rzeczpospolita» Руслана Шошына, праграма PBH закрытая ў тым ліку таму, што проста стала не актуальная.
«Праграма была ўведзеная, каб дапамагчы беларускім інфарматыкам і людзям, якія звязаныя з ІТ, перанесці сваю дзейнасць у Польшчу пасля пратэстаў і рэпрэсіяў. Але ўжо мінула чатыры гады. Праграма была на патрэбу таго дня, таму што быў [пасля выбараў 2020 года. – Рэд.] вельмі вялікі паток людзей з Беларусі», – кажа Шошын.
За амаль чатыры гады можна было пераехаць, лічыць суразмоўца.
,,
«Пазней былі публікацыі аб тым, што шмат людзей скарысталіся праграмай, але ў Польшчы не жывуць і бізнесу не вядуць. Калі казаць проста, Польшча з гэтага нічога не мае. І не заўжды гэта людзі палітычныя ці з нейкімі праблемамі.
Вядома, калі ёсць нейкія новыя ідэі, гэта трэба падымаць. Але гэта не працуе так, што проста нехта выказаўся, і на гэтым усё скончана. Час змяніўся, таму чакаць, што хтосьці будзе думаць за беларусаў і пра беларусаў, пра іхныя праблемы – не выпадае. Трэба над гэтым вельмі сур’ёзна працаваць з прадстаўнікамі адпаведных адміністрацыяў», – працягвае Руслан Шошын.
Улічваючы агульную сітуацыю, чакаць лібералізацыі візавай палітыкі ў дачыненні беларусаў не варта.
«Калі мы назіраем людзей, якія ў экстранай сітуацыі, рэпрэсаваныя, якім патрэбная дапамога, то я не ведаю выпадкаў, каб хтосьці ствараў перашкоды для іх ці для арганізацыяў, якія такім людзям дапамагаюць.
Калі мы кажам проста пра абывацеляў, трэба быць рэалістамі. Ідзе вайна, Расея вельмі моцна ўвайшла ва ўсе магчымая інстытуты ў Беларусі, расейскія спецслужбы там вельмі добра пачуваюцца. На паляпшэнне візавага рэжыму ў дачыненні беларусаў ці змяненне патрабаванняў проста не выпадае разлічваць. Таму што тут пытанні бяспекі, агентуры і лукашэнкаўскай, і пуцінскай», – падкрэслівае Шошын.
А як глядзяць на праблему беларусы? Мы спыталі ў прадстаўнікоў IT-сектару, якія атрымалі візу PBH.
Ганна – юрыстка. Яна рабіла візу PBH на пачатку 2023 года.
«Я прыйшла на працу ў IT-кампанію, якая мела тады офісы ў Беларусі і ў Польшчы, але ўжо быў план цалкам рабіць рэлакацыю ў Польшчу. Дзеля гэтага ўсім рабілі PBH-візы. Я выбрала гэтую працу менавіта каб пераехаць. Так і атрымалася, што я ўжо год у Польшчы і атрымліваю ВНЖ», – расказвае Ганна.
PBH-віза дакладна робіць прасцейшым пераезд у Польшчу, лічыць суразмоўніца.
«Я змагла з ёй адкрыць ІП. І ўвогуле, адчуваю, што розныя адміністратыўныя працэдуры як быццам былі прасцейшыя. Напрыклад, зрабіць PESEL, адкрыць рахунак у банку, нават на ВНЖ падацца. З іншага боку, у мяне не было раней працоўнай візы, таму не ведаю, як яно, – працягвае Ганна. – Наконт закрыцця праграмы хачу дадаць, што ў нашай кампаніі далёка не ўсе выкарыстоўвалі візу для рэлакацыі. Шмат маіх калег атрымалі візу, каб проста мець магчымасць выязджаць за мяжу. З аднаго боку, магу іх зразумець, бо з візамі ў Беларусі ўсё дрэнна і ўсе шукаюць нейкае выйсце. З іншага боку, шчыра не разумею, навошта адкрываць PBH і не пераязджаць. Таму трохі агідна з усёй гэтай сітуацыі».
Праграміст Раман (імя змененае), расказвае, што рабіў візу PBH яшчэ тры гады таму.
«Рабілі самі без фірмаў, на падставе дыплому і запісаў з маёй працоўнай. Цяпер працую на менскую фірму, але ўжо паўтара года ў Польшчы. Запіс на падачу дакументаў атрымалі праз размову з консулам праз email. Яшчэ было магчыма, праз год ужо – не», – кажа суразмоўца.
Нейкі час з візай PBH ён яшчэ жыў у Беларусі.
«З гэтай візай удалося толькі падрыхтаваць глебу да пераезду – адкрыць рахунак у банку, PESEL, пошук кватэры», – кажа Раман.
Ён адзначае, што выкарыстоўваў візу і для звычайных паездак.
,,
«Маючы адну візу ў пашпарце, другой не ставяць», – тлумачыць мужчына.
Менавіта яму PBH-віза дапамагла з рэлакацыяй, кажа мужчына. А адмену праграмы ён звязвае з тым, што ўсё ж візу часта выкарыстоўвалі нямэтава ці ўвогуле давалі каму заўгодна.
,,
«Я ведаю шмат праграмістаў, якія карысталіся той візай толькі для адпачынку, бо быў час, калі яе выдавалі ўсім», – працягвае Раман.
Мужчына прызнаецца, што калі б сам не імкнуўся пераехаць, то таксама скарыстаўся б візай для адпачынку.
Яшчэ адзін суразмоўца – уладальнік невялікай IT-кампаніі Міхаіл (імя змененае). Ён расказвае, што змог перавезці свой бізнес і сям’ю з Беларусі ў Польшчу, але праз PBH нават меў турботы.
Паводле праграмы PBH Міхаіл зрабіў дзесяць візаў: сабе, яшчэ траім працаўнікам кампаніі і семʼям.
«Адзін з работнікаў летам 2021 года звольніўся. Аднак ён прыехаў у Польшчу ў пошуках новай працы і так і не змог яе там знайсці, адпаведна, ВНЖ не атрымаў. Астатнія прыехалі ў Польшчу на некаторы час. Людзі не былі зацікаўленыя ў пераездзе, бо ў Беларусі семʼі і бацькі, у аднаго яшчэ дзіця ўзімку 2021 года нарадзілася», – кажа Міхаіл.
Улетку 2022 года мужчыну ўдалося адкрыць польскі офіс кампаніі.
«Як толькі юрыдычная асоба была створаная, я напісаў у PAIH [Польскае агенцтва інвестыцыяў і гандлю. – Рэд.], каб стаць адной з кампаніяў, якія могуць выдаваць спецыяльную заяву для атрымання візы работнікамі або патэнцыяльнымі супрацоўнікамі. Раней яе не патрабавалі – гэта зʼявілася ў межах узмацнення жорсткасці ў атрыманні візаў», – распавядае Міхаіл.
Пасля гэтага да Міхаіла зʼявіліся пытанні ў прадстаўнікоў польскіх уладаў. Паводле мужчыны, заявы на візы ад яго імя сталі падрабляць.
«Звеські аб кампаніі адкрытыя, і можна паглядзець усіх чальцоў праўлення праз KRS [дзяржаўны судовы рэестр у Польшчы. – Рэд.]. Ведаючы гэта, кожны чалавек можа скласці гэтую заяву і сам яе падпісаць. Заяву нідзе не трэба рэгістраваць.
,,
Пазней мне сталі час ад часу тэлефанаваць [прадстаўнікі польскіх уладаў. – Рэд.] і пытацца пра заявы на візы ад майго імя, хоць я іх не рабіў. Мне тэлефанавалі да канца 2023 года не менш за пятнаццаць разоў з падробленымі заявамі. Таксама я нават атрымаў поштаю падзяку ад дзяўчыны за візу, для якой нічога не рабіў», – кажа Міхаіл.
Выснова простая, упэўнены суразмоўца – адмена PBH адбылася праз адсутнасць кантролю.
«Калі б гэтыя заявы мне трэба было хоць дзесьці рэгістраваць і падпісваць маім электронным подпісам, то такога ўжо не было б. Пытанне падробкі вельмі сурʼёзнае», – адзначае суразмоўца.
Ён дадае, што хоць і адкрыў офіс у Польшчы, у яго і сямʼі ўсё яшчэ застаюцца праблемы з атрыманнем ВНЖ.
«Раней мая віза была падоўжаная з-за ковідных палажэнняў. У 2023 годзе не выязджаючы з Польшчы я атрымаў падаўжэнне візы. А на працягу ўсяго 2023 года я не змог атрымаць ВНЖ. З вельмі простай прычыны: я чалец праўлення і ў мяне ёсць працоўная дамова з маёй кампаніяй, я думаў, што магу выбіраць, на якой падставе магу падацца на ВНЖ, і падаўся праз працу. А мая сямʼя на іншых падставах (пражыванне са мной). У выніку мы ўсе атрымалі адмову ў сувязі з тым, што я разглядаўся ўжо як чалец праўлення і, адпаведна, павінен падаць шмат іншых дакументаў для ВНЖ», – кажа Міхаіл.
Адзін з ягоных работнікаў змог атрымаць ВНЖ толькі на тры месяцы.
«Ён вырашыў вярнуцца ў Беларусь і падацца на візу праз працу. Аднак яму адмовілі ў атрыманні візы, бо ўжо пачаўся скандал з візамі. Стала значна складаней нават працоўную візу атрымаць», – робіць выснову Міхаіл.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.