навіны

Намёк Кітаю спрацаваў? Мігранты пачалі часцей ісці з Беларусі ў Латвію замест Польшчы

Мяжа Латвіі і Беларусі. (Крыніца: gorod.lv)
Мяжа Латвіі і Беларусі. (Крыніца: gorod.lv)
podpis źródła zdjęcia

Гэта мэтанакіраваная акцыя беларускіх службаў, лічаць у Латвіі.

Апошнімі днямі ўзрасла колькасць выпадкаў, калі мігранты спрабуюць незаконна трапіць з Беларусі ў Латвію. Пра гэта паведамляе рэдакцыя Rus.LSM.lv са спасылкай на начальніка Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыса Пуятса. А ў Польшчу плынь мігрантаў зменшылася.
Мяжа Латвіі і Беларусі. (Крыніца: gorod.lv)
Мяжа Латвіі і Беларусі. (Крыніца: gorod.lv)
«У апошнія тры дні мы сутыкаемся з даволі інтэнсіўнай плынню асобаў, якія жадаюць трапіць у Латвію нелегальна. Учора былі перадухіленыя 62 такія спробы, пазаўчора – 51, а да гэтага – 47, – кажа Гунтыс Пуятс. – За апошнія тры дні мы зноў бачым, што ахвочыя нелегальна пранікнуць у Латвію актывізаваліся беспасярэдне ў кірунку Латвіі».
Ён адзначае, што перанакіраванне плыні мігрантаў – гэта мэтанакіраваная акцыя беларускіх службаў.
«Масіраваныя спробы практычна цягам усяго года рабіліся ў кірунку Польшчы. Цяпер мы гэта бачым за апошнія тры дні беспасярэдне ў кірунку Латвіі. Мы назіралі гэта і летась, калі са жніўня да кастрычніка Латвія была абраная ў якасці асноўнай краіны – мішэні для нелегальнай міграцыі», – працягвае Гунтыс Пуятс.
Плынь мігрантаў у Польшчу апошнімі днямі сапраўды паменшала. Паводле звестак Памежнай аховы Польшчы, 25 чэрвеня было больш за 100 спробаў незаконна прайсці з Беларусі ў Польшчу. 26 чэрвеня – амаль 150. Аднак ужо 27–30 чэрвеня кожны дзень было каля 40 такіх выпадкаў. 1 ліпеня – каля 20, 2 ліпеня – амаль 50 і 3 ліпеня – больш за 30.
Такая дынаміка супала з візітам прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Кітай. На сустрэчы з Сі Цзінь Пінам 24 чэрвеня ён абмяркоўваў праблему на польска-беларускай мяжы і яшчэ да візіту заявіў, што ў Кітаю «ёсць свае магчымасці палітычнага ўплыву» на ўлады Беларусі. А перад візітам польскія палітыкі актыўна абмяркоўвалі магчымасць закрыцця мяжы з Беларуссю. Закрыццё чыгуначнага пераходу закранула б і кітайскія тавары, што ідуць праз Беларусь у Еўропу.
Пасля сустрэчы з Дудам Кітай выпусціў афіцыйнае паведамленне, у якім заклікаў «бакі ставіцца да сябе з павагай і развязваць праблемы шляхам кансультацыяў, каб пазбегчы эскалацыі напружанасці».
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10