Максім Знак – ідэальная фігура для нацыянальнага прымірэння


YouTube-блогер Іван Падрэз на паліграфе шчыра расказвае пра палітвязня, адваката Максіма Знака. 

На дэтэктары хлусні мы запыталіся ў Івана Падрэза, якія сябруе з Максімам са школы, ці зайздросціў ён калі-небудзь яму? Высветлілася, што так. Але гэтая зайздрасць адносна не дасягненняў, а працаздольнасці сябра.«Максім Знак заўсёды быў вельмі працаздольны і вельмі хутка цяміў. У мяне не было ні таго, ні другога. Кеміў я сярэдне, а ў працаздольнасці я наогул гультай. Вось. Таму я заўсёды зайздросціў ягонай здольнасці канцэнтравацца, збірацца і хутка прымаць рашэнні, узважваць, хутка вучыцца, хутка працаваць, усё рабіць хутка і эфектыўна. Я так не ўмеў і не ўмею да гэтага часу».

Іван Падрэз. Скрыншот з праграмы «Шчыра кажучы».
Крыніца: БЕЛСАТ NEWS / YouTube

Было такое, што Іван пабіўся з Максімам у шостым класе, бо быў, узгадвае не без жалю, у дачыненні Максіма булінг у школе. Аднак сёння Іван ганарыцца сяброўствам з адвакатам і лічыць, што Максім Знак у Беларусі – асоба ўзроўню Нэлсана Мандэлы. І калі Максім выйдзе з-за кратаў, ён будзе асобаю дзеля нацыянальнага прымірэння.

«Чалавек з вельмі выразным пачуццём справядлівасці, разуменнем, што ёсць справядліва, а што несправядліва. З дасканалым веданнем законаў, міжнароднага заканадаўства, нацыянальнага заканадаўства, калі да законаў у краіне, і чалавек, які ўмее выбачаць. І калі ён дажыве да гэтага моманту, то, я думаю, што гэта будзе фігура ўзроўню Нэлсана Мандэлы. Ідэальная фігура для нацыянальнага прымірэння».

Прымірэння пры цяперашняй уладзе не будзе, у Лукашэнкі быў ідэальны шанец сысці, але ён ім не скарыстаўся. А Расея не спыняе спробаў запэцкаць яго ў крыві. Іван Падрэз прыгадвае візіт прапагандыста Салаўёва ў Беларусь перад пачаткам вайны.

«Да Лукашэнкі прыязджае Салаўёў, так бы мовіць, браць прысягу і клятву ў вернасці. У інтэрвʼю, у якім ён кажа, ды што там, няма каму супраць нам, яны там пакуль разгорнуцца, мы да Ла-Маншу дойдзем. У зямлянкі пойдзем, пойдзем у зямлянкі. Салаўёў прыязджаў замазаць яго крывёй. Салаўёў усё ўжо ведаў. Усё ведаў і Лукашэнка. Але, я думаю, што ён не верыў, што Пуцін на гэта рашыцца».

Іван Падрэз. Скрыншот з праграмы «Шчыра кажучы».
Крыніца: БЕЛСАТ NEWS / YouTube

Тое, што пакуль гарачай фазы няма, – гэта не заслуга Лукашэнкі, а ягоная праца, упэўнены блогер.

Стужка навінаў